Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік наррднай мовы Зэльвеншчыны 91 ПАСЛЕ'Д (пасьлет), м. Нячыстае, дробнае зерне; адыходы (пры арфаванні). ГІасьлет am пшаніцы курам высыпалі. Гал. ПА'СМЕНЕ (пасьмянё), н. Пасма. Пасьмянё ніцей ссукала. Св. Пасьмянё косаў. Пл. ПАСО'БЕ (пасобі), прысл. Асобна, паасобку. Пасобі жывуць: бацько сабе, сын сабе. Св. ПАСО'ЛЬКА, ж. Дэкарацыйная (каляровая) фасоля. Пасольку ў агароччыку пасадзіў. Гр. ПАСО'ЛЯ, ж. Суп з бульбы i фасолі. Нахлёбаўсё пасолі i будзя зь міне. Св. ПАСПО'РВАЦЬ, зак., асудж. Падняць ca сну, разбудзіць. / чаго ён паспорваў йіху такую рань? Kp. ПАСТРЫГА'НШК, м. Toe, што i п а д с т р ы г а н н і к. Хоць ні такі, як у горадзі, пастрыганнік, аля пацстрых. Усё лепяй, як касмач быў. Гр. ПАСЫКНУ'ЦЦА, зак. Зрабіць крок да выканання чаго, наважыцца. Быў пасыкнуўсё сказаць, але змоўчаў. Ст. C. ПА'СЬМЕНЕ (пасьмянё), н. Пасма (льну, нітак). Mo якоё пасьмянё напраду ішчэ, пасяджу трохо. Гр. ПАСЬЦГ, часц. Амаль. Пасьці поўно вядро надайіла за рас. Kp. 2. Бадай. Пасьці што ні варт самым пякчы хлеп — купляць выгадняй. Гр... ПАСЯДЗЁ HKI, лш., непаш. Вячоркі. Кожны дзень ляціць на тыя пасядзёнкі, ніўпыніць. Ст. C. ПАТА'ЧКА, ж. Патуранне. Рас патачку даюць, то дзе ўяго (дзіцяці) рогі ні вырастуць! Вальк. ПАТРУ'ХА, ж. Дробныя астаткі сена, саломы; пацяруха. Нацерласё патрухі, як сено вазілі. Вальк. ПАТЫ'ЧКІ, адз. па т ыч к а, ж., застар. Лічыльныя (школьныя) палачкі. Бяс патычкаў лічыць, i ні трэба купляць йіх. Кар. ПАЎБУТЫ'ЛАК, м. Toe, што i па ў бу т э л е к. C паўбутылка паю цяля. Св. ПАЎБУТЭ'ЛЕК (паўбутэляк), м. 1. Пасудзіна ёмістасцю 1/4 літра; паўбутэлькі. Цяперака ў паўбутэльку гарэлку рэтко ўгледзішуусё ў бутэльках. Яр. 2. Мера вадкасці — 1/4 літра. Дзяр. ПАУЗБГРВАЦЬ (паўзьбірваць), зак. Пасабіраць, пазбіраць, вырваць усё. У гэтум лесі нічого німашака, усё паўзбірвалі — i ягады i казяке. Кр. ПАЎЗІРА'ЦЦА, зак. Паглядзець. Паўзірайся, што там хлопцы робяць, мо паснуліужэ? Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паслед, пасмене, пасобе, пасолька, пасоля, паспорваць, пастрыганшк, пасыкнуцца, пасьмене, патачка, патруха, патычкі, паўбутылак, паўбутэлек, паўзірацца, ўгледзіш^усё
4 👁
 ◀  / 146  ▶