АБІРАЦЬ, незак. Абгрызаць (мяса з косці). Абяры косьць — мяса много на ёй. Гал. АБІРАЦЬ, незак. Прабіраць. Абірала-абірала яго, а ён як слуп, ходзь бы славечко якоё сказаў — маўчыць. Ст. С. АБКІДАННІЦА (апкіданніца), ж. Жанчына, якая абкідае ('зарублівае') канцы тканіны. Дзе тая апкіданніца, хай апкідая і гэты канец палатна, кап ні асыпаўсё. Гр. АБКІДАЦЬ (апкідаць), незак.; АБКІДАЦЬ, зак. Зарубліваць (зарубіць) канцы тканіны. Трэба апкідаць гэты канец палатна, кап пярастаў асыпацца. Гр. Апкідай і гэто палатно! Гр. АБЛЕЗЛІК (аблезьлік), м. зняважл. Пра чалавека з аблезлым тварам. Кр. АБМАГАЦЬ, незак. Перамагаць. Твой дужайшы, абмагая майго. Дзяр. АБМАГЧЫ (абмахчы), зак. 1. Падужаць. Кап ты яго ні абмох — ні можа гэтаго быць. Гр. 2. Змагчы (з'есці, зрабіць што). Ой ліхо ты, каб зацеркі міску ні абмох! Ст. С. АБМАТЛЯВАЦЬ, зак. Налатаць, даўшы латку спадыспаду. Ішчэ цэлыя ганавіцы, адно на калені дзірка, то трэба абматляваць, тагды мало і відно будзя, што налапляныя. Гр. АБМАЧАНКА, ж. Мачанка. Нарабіла абмачанкі, і абмачайця блінцэ. Ні голат. Вальк. АБМАЧАННІК, м. Той, хто абмакае («абмачае») (бліны, аладкі ў тлустасць, смятану). Ты абмачай алатку ў клустасць, а ні кулак, што гаш блішчыць у такого абмачанніка. Гр. АБМАЧАННІЦА, ж. Жан. да абмачаннік. Ст.С. АБМІНАК (аммінак), м. 1. Незасеяная (праз недагляд) палоска нівы. Стары, ні дагледзяў, два аммінкі ў той лаві зрабіў. Едн. 2. Тое, што і урэх. Як слабы, аммінкаў наробіш, гаручы. Едн. АБМЫЛІЦЦА, зак. Памыліцца. Натто хутко лічыш, лядзі, кап ні абмыліўсё. Кр. АБМЫЛКА, ж. Памылка. Вальк. АБОРВАНЕЦ (аборваняц), м., асудж. Пра таго, хто ходзіць у падраным адзенні. І як яму ні брытко: аборваняц такі — і ў сяло ідзе? Гал. АБРАБІЦЦА, зак. Запэцкацца. Недзя ў смалу абрабіўсё. Зл. АБРАБІЦЬ, зак. Запэцкаць. Паўзірайся, як ты пальто абрабіла, гаш страх глядзець на яго. Ст. С. АБРОБА, ж., зламоўн. Халера (часцей у кленічы). Хай яго аброба абробіць, каб я ўсё на яго дарам рабіла! Кр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁