А
АБАДЗЁН, м. Авадзень. Абаднёў натто коні баяцца, бо моцно кусаюць. Гр.
АБАЛВАНЕЦЬ, зак. Здурэць. Абалванеяш з гэтымі дзецьмі за дзень. Ал.
АБАПНУЦЦА, зак. Завязаць нахутка фартух. Хоць хвартухом абапніся, ні так завэдзгаясься кала чыгуноў гэтых. Св.
АБАРЛЮХТА, ж. Фрамуга. Фортачак німа і абарлюхты ні аччыніць. Кар.
АБДЗІРКУС, м., асудж. Той, хто хутка дзярэ адзенне. Дзе ты наўмеясься абдзіркусу гэтаму адзежы тае — ляціць, як на рыштанту ўсё. Ст. С.
АБЕД (абет), м. Перыяд прыёму ежы ў дзесяць гадзін. Яр. Яда на гэты час. Абет нішчымны ў абет прынясла, да палудня ні дацягняш. Пл.
АБДЗІРАНСТВА, н. Вымаганне непамерна высокай платы (за паслугі, тавар, працу); абдзіралаўка. Такога абдзіранства нігды ні было, каб гэдаквяля лупілі грошай за гэто пальтачко дзіцячо! Гр.
АБЕДАННІК, м. Той, хто абедае, бярэ ўдзел у абедзе. Колькі вас будзя, абеданнікаў? Ці ў міне міскаў на ўсіх ні забракуя? Што табе даць паабедаць, га? Гр.
АБЕДАННІЦА, ж. Жан. да абеданнік. Гаш лішнё асталосё з абеду; ішчэ на адну абеданніцу будзя. Кап толькі яна прышла на абет. Гр.
АБ'ЕДЗІНЫ, мн. Аб'едкі. Даўг.
АБЕРТУХА, ж., жартаўл. Вялікі кавалак хлеба, вялікая луста. Хіба ты зьзясі абертуху гэту, га? Гр.
АБЕЧАК, м. Вечка, накрыўка ў кубле. Едн.
АБІРАННІК, м. Той, хто абгрызае («абірае») мяса з касці. Які з цябе абіраннік! Гунь колькі мяса пакінуў на костках! Гр. Хто прабірае. Будзя зь міне і аднаго абіранніка. І ад яго хоць ты с хаты ўцякай. Гр. Хто абскубае воз з сенам (каб сена не падала, не гублялася пры перавозцы). Гунь сена гэдаквяля натраслосё на дарозі. Які сь цябе абіраннік! Гр.
АБІРАННІЦА, ж. Жан. да абіраннік (1, 2, 3). Вазьмі абяры і гэту костку, абіранніца малая! Гр. Будзя табе сварыцца, абіранніца старая. Гр. Ідзі за возам і падбірай сено, рас ты такая слабая абіранніца. Гр.
85 👁