Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 7 А АБАДЗЁ'Н, м. Авадзень. Абаднёў натто коні баяцца, бо моцно кусаюць. Гр. АБАЛВАНЕ'ЦЬ, зак. Здурэць. Абалванеяш з гэтымі дзецьмі за дзень. Ал. АБАПНУ'ЦЦА, зак. Завязаць нахутка фартух. Хоць хвартухом абапніся, ні так завэдзгаясься кала чыгуноў гэтых. Св. АБАРЛЮ'ХТА, ж. Фрамуга. Фортачак німа i абарлюхты ні аччыніць. Кар. АБДЗГРКУС, м., асудж. Той, хто хутка дзярэ адзенне. Дзе ты наўмеясься абдзіркусу гэтаму адзежы mae — ляціць, як на рыштантуўсё. Ст. C. АБЕ'Д (абет), м. 1. Перыяд прыёму ежы ў дзесяць гадзін. Яр. 2. Яда на гэты час. Абет нішчымны ў абет прынясла, да полудня ні дацягняш. Пл. АБДЗІРА'НСТВА, н. Вымаганне непамерна высокай платы (за паслугі, тавар, працу); абдзіралаўка. Такого абдзіранства нігды ні было, каб гэдаквяля лупілі грошай за гэто пальтачко дзігрічо! Гр. АБЕ'ДАННІК, м. Той, хто абедае, бярэ ўдзел у абедзе. Колькі вас будзя, абеданнікаў? Ці ў міне міскаў на ўсіх ні забракуй? Што табе дацъ паабедаць, га? Гp. АБЕ'ДАННІЦА, ж. Жан. да абеданнік. Гаш лішнё асталосё з абеду; ішчэ на адну абеданніцу будзя. Kan толькі яна прышла на абет. Гр. АБЕ'ДЗІНЫ, мн. Аб'едкі. Даўг. АБЕ'РТУХА, ж., жартаўл. Вялікі кавалак хлеба, вялікая луста. Хіба ты зьзясі абертуху гэту, га? Гр. АБЕ'ЧАК, м. Вечка, накрыўка ў кубле. Едн. АБІРА'ННІК, м. 1. Той, хто абгрызае («абірае») мяса з касці. Які з цябе абіраннік! Гунь колькі мяса пакінуў на костках! Гр. 2. Хто прабірае. Будзя зь міне i аднаго абіранніка. Іад яго хоць ты c хаты ўгрікай. Гр. 3. Хто абскубае воз з сенам (каб сена не падала, не гублялася пры перавозцы). Гунь сена гэдаквяля натраслосё на дарозі. Які сь цябе абіраннік! Гp. АБІРА'ННІЦА, ж. Жан. да абіраннік (1,2, 3). 1. Вазьмі абяры i гэту костку, абіранніца малая! Гр. 2. Будзя табе сварыцца, абіранніца старая. Гр. 3. Ідзі за возам i падбірай сено, рас ты такая слабая абіранніца. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абадзён, абалванець, абапнуцца, абарлюхта, абеданніца, абедзіны, абедкі, абертуха, абечак
15 👁
 ◀  / 146  ▶