Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы: Зэльвенпгчыны 33 ГА'ПА, м. i ж., застар. Разява. Каб ні быў гапаю, купіў бы, а так прагапіў. Зл. ГА'ПКА, ж. ГІятля ў адзенні (металічная) i прарэшка. Гузік есьцяка, а гапку выражу. Kp. Гаплюку гапку ні лезя. Св. ГАПЛЮ'К, м. Металічны кручок у адзенні; гаплік. Дзяр. ГАРАБГНА, ж. Рабіна. Гарабіны от ядроныя. Кажуцъ, мокра восянъ будзя. Гp. ГА'РАНІНА, ж. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго-небудзь; гар. Прыгарэлі картоплі, гаранінаю сьмярдзяць. Гр. Нехто парШука смаліць — гаранінаю аддае. Гр. ГАРБУ'З (гарбус), м., перан., зняважл. Пра малога i недарослага. Гарбус — на вячарке рано табе хадзіць! Ст. C. Hi вырас. Гарбус, тому i ні дастаеш да вяшака. Гр. ГАРБУЗЯНЯ', н.} пяшчотл. Пра малое дзіця. I як ні любіць гарбузяня гэто. Kp. Забяру с сабою, гарбузяня, цябе. Kp. ГАРБУЛЯ', ж. Гарбуха. Шкадаяе, гэтае Надзі: гарбуля, калека. Так i вякавацімя адна да сьмерці, бо ніхто яе замуш ні возьмя. Св. ГАРКАЦЕ'ЧА, ж., узмацн. Пра надта горкае. Холера яе есьцімя, тую рэцьку— гаркацеча такая! Гр. ГАРЛА'Ч, м.г абразл. Той, хто бярэ горлам. Kp. ГАРМО'НІК, м. Малы (губны) гармонік. От хорошо граюцъ: стары на гармонірэжа, а сын на гармоніку выцілінквая. Гр. ГАРМО'НЯ, ж. Гармонік. Купіў гармоню, за музыканта вучыцца. Вар. ГАРМУ'ШКА, ж. Ежа — накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб; цура. Скарынкі накрыты ў малако i пахлёбаяш гармушкі. Гр. ГАРО'ХАВІСКА (гарохавіско), н. Поле, дзе рос гарох. Па гарохавіску жытородзіць добро. Кр. ГАРШКО'ВІК, м. Фартух для адыманя гаршкоў. Гаршковіка дзеці недзя закінулі, німа чым картопяль аццадз'щъ. Ст. С. ГАРШКО'ВЩА, ж. Ануча, якой вымаюць з печы i адцэджваюць гаршкі. Гр. ГАРШК'ОЎКА, ж. Тое, што i г а р шк о в і ц а. Гаршкоўкаю бяры чыгун. Гр. ГАСЦЮКГ (гасьцюке), адз. гасцюк, м., зборн. Асцё (з каласоў ячменю). Гасьцюкоўу рубашку налезло— колюща. Св. ГАТО'ЎЛЯ, ж. Прыгатаванае, гатовае (для перавозу, набыцця). Па гатоўлю паедзяш, а ні зьбіраць, то хутко вернясся назат, ні замарудзіш у том лесі. Ст.С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аццадзщъ, гапка, гаплюкў, гарлач, гармоня, гармушка, гарохавіска, гаршковща, гатоўля
9 👁
 ◀  / 146  ▶