Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 31 ГА'ЗА, ж. Лямпа. Газу павесь нат сталом — відней будзя. Bap. ГАЙСТРЬГІДЬ (i гастрыць), незак. Вастрыць. Хай косу гойстрыць. Едн. ГAK, м. Тое. што i г а к а. Акопваю картоплі гакам. Едн. ГАКА, ж. Матыка.Г акаю горш капаць, як драпачом: картоплі расьсякаяш. Гр. ГА'КАЦЬ., незак., незад. Секчы. Будзя гакацъ, я сам насяку. Ст. С. ГАЛАВА'Ч, м. 1. Галавасцік. У сё галавачоў лавіў малы ў вадзе. Гр. 2. Галаваты (пра чалавека). Галава як цэбар, у таго галавача. Гр. ГАЛАВЕ'ШКА, ж., жартаўл. 1. Вялікая бульбіна. Од голавешку пат калъвам выкапау — яг два кулаке. Вар. 2. перан. Пра дзіця. Чаго ён ні прыдумая, галавешка гэта. Кр. ГАЛАДАМЕ'Р, м. i ж. абразл. Ненаедны (якога цяжка накарміць). Адно дапусьці галадамерау гэтых, панясуцъ ні адно гурке, a i гуркавенё. Гр. Од галадамеры — усё паелі, i кусочка хлеба ні пакінулі. Ст. С. ГАЛА'Й, м., непахв. Тое, што i г а л у й. Бо што калі меў галай? Рабіць ні хоча, то што ён мецімя, галуём жывучы? Св. ГАЛАКА'НЩЬ, незак. Гаманіць. Недзя на шашы галаканяць. Мо з запойінау ідуць? Гр. ГАЛАПУ'ПАК, м., жартаўл. Галапузы. Кр. 2. абразл. Бедны. Што ў яго калі было — галапупак гэты! Зл. ГАЛАСНГК (галасьнік), м. Гучнамоўнік, рэпрадуктар. Даўней галасънгкоу ні было, адно слухаукі вешалі на вушы, кап пачуць што па радзіві том. Гр. ГАЛАШЧА ЧКА, ж. Непакрытая карова. Вар. ГАЛАШЧО'К, м. Мароз (на голую, без снегу, зямлю). За маею памяцяю такі галашчок быў, што ўсе прысаткі ў садзі паўмярзалі. Дзяр. ГАЛО'ДНЩА, ж. Галадуха, галадоўля. Галодніцаю ўсё зъзесца, як прыпрэ голат. Ст.С. ГАЛУ'ЗА,л*. \ж. Тое, што i а с т р ы жо н а к. Iнашто было так стрыхчыся наголо. Ніхарошы стаў— галуза. Ст. С. ГАЛУ'Й, м. І ж. Галадранец. Німа i ні было нічого ў галуя гэтаго. Гр. ГАЛЬВА', ж. Кручок на ворчыку. Едн. ГАЛЬДАДУ-ГАЛЬДАДУ'! Выкл. Гоц-гоц! A воўк той гальдаду - гсшьдаду!— пабех сабе i ні баіцца, што наяго крычаць: — Ага воўка! Гp
Дадатковыя словы
газа, гакаць, галаканщь, галоднща, галуй
7 👁