Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко ВЬГНЯЦЬ: в ын я ць бі л ет — купіць білет (застар). Пачакайця, я ішчэ білету касі ні выняла. Зл. ВЫ'ПЕРЦІ (выпярці), 1. безас., непаш. Прагаладацца. От выпярло — хлеп сухама папоўніцы. топча. Гр. 2. перан., груб. З'есці. Цэлу міску выпяр, іяшчэмало. Kp. ВЫ'ПІРЫЦЬ, зак. Гл. п і рыць. Ужэ палатно выпірыла, забірай пранік. Гр. ВЫ'ПРАГА, ж., зламоўн. Смерць, згуба. Такі ўжэ нілюцкі хлопяц быў, i выпрагаяго ні брала, жыў i жыў. Св. ВЫ'ПРАГЧЫСЯ (выпрахчыся), зак. Здохнуць. Каб яны выпрагліся, з гэтымі курамі, одно агарот выграбаюць. Вальк, ВЬГПРАСТАЦЦА, зак., перан. Памерці. Пакуль да дохтара давязьлі — i выпрастаўсё. Дзяр. ВЫ'ПУГАЦЬ, зак., жартаўл. Выесці, выпіць. Пакуль я завінулася — ужэ i выпугаў зацерку. Ст. C. ВЫ'ПУТРЫЦЦА, зак., зняважл. Прагаладацца. Як выпутрыўсё— усё пат каталку есъць. Гp. ВЫ'РАБІЦЦА, зак. I. Вызваліцца, вылезці (пры дужанні). Як пакоціць, то ўжэ с-пад яго ні вырабісься. Kp. 2. Моцна схуднець пры рабоце. От вырабілася — у трэску. Пл. ВЫ'РАБІЦЬ, зак. Выклапатаць, атрымаць. Хутко ў школу, трэ дакуманты вырабіць. Зл. ВЬІ'РАЧКА, м. i ж. Toe, што i в ы л у п а к. Вочы як вырачыць на цябе, вырачка гэты, то гаш страх бярэі Дзяр. ВЫ'РАЧЫЦЬ, зак. Вытрашчыць. Злосны, як сабака. Вочы вырачыць на цябе i давай крычаць. Св. ВЫ'САДКІ (высаткі), мн. Агародніна, высаджаная на семя; высадак. Ал. ВЫСАЧЫНЯ' ж., узмацн. Надта высокі. Гаш галава кружыцца, такая высачыня той дом. Гр. ВЫ'СКАЛЩЦА, зак. Паказацца (пра сонца). Мо яшчэ пацяплея, як сонцо выскаліцца. Гр. ВЫ'СКУРАЦЬ, зак., непаш. Здолець, мець магчымасць. Дзе ты выскураяш на кожан дзет у новум хадзіць! Вар. ВЫСМЫТЛЫ, прым. Тонкі i высокі (пра чалавека). Як стусіна, высмыглы гэты Юшкевіч. Ал. ВЫ'СНЯКАЦЦА (высьнякацца), зак. Высмаркацца. Вальк. ВЫ'СНЯКАЦЬ (высьнякаць), зак. Высмаркаць. Хадзі, дзеткі, нос табе высънякаю. Вар. ВЫСТА'ВА, ж. Выстаўка. Як на выставу, выбраўсё. Зл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

білетў, выперці, выпрагчыся, выпугаць, выпутрыцца, выпірыць, вырабіцца, высадкі, выскалщца, выскураць, выснякацца, выснякаць, выстава, вьірачка, зесці
5 👁
 ◀  / 146  ▶