Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко ВУЖ (вуш) I,м. 1. Гадзюка, вужака. Лядзі, каб вуш ніўкусіў. Св. 2. перст., асудж. Пра таго, хто многа выпівае. От хлепча гэту гару, am стала ні адгоніш вужа гэтаго. Гp. ВУЖ (вуш) II, м. Частка хамута, гуж. Як даў у хамут, так i паляцеў вуш. Kp. ВУЖО'ЎКА, ж. Скручаны, звіты дубец, якім завязваюць калы ў загарадзе, прывязваюць салому на страсе. Гр. ВУ'ЖЫК, м. Раменная частка цэпа. Вужык лопнуў, i біч naляцеўу прыстаранак. Bap. ВУ'ЗГАЛАВАК, м. Пярэдняя частка саней. Гр. ВУЗЬГР, м. Камель снопа. Вузыром ўверх адно шапку ставім на мыдлях. Гр. ВУЛЬ-ВУЛЬ-ВУЛЬ!, выкл. Так клічуць галубоў i качак. Kp. ВУ'МЯНЕ (вумянё), н. Вымя. Велько вумянё, мо i много малака давацімя карова. Гр. ВУ'ПАР, м. i ж., зняважл. У парты чалавек. От жа eynapl Якупрэцца, што хоч кажы — усё сваё цьвярдзіць. Ст. C. ВУТЛЫ, прым. Хілы, слабы, нядужы. Hammo вутлы, дзе яму дзяравіну падымаць. Гр. ВУЧЬГЦЕЛЬ (вучыцяль), м. Настаўнік. Зл. ВУЧЫЦЕ'ЛЬКА, ж. Настаўніца. Даўг. ВУШАНЯ', н., мн. ВУШАНЯТЫ (вушанята), пяшчотл. Byха, вушка. Дай сваё вушаня, накручу, што спаць ні сьпіш! Св. ВУ ТИКА (вушко'), н. Ручка (збана, кубка, гаршка). За вушко бяры кубак, ні будзя такі гарачы. Bap. ВЬГБАХАЦЬ, зак., асудж. Выліць (многа, усё). Чымя плацё мыціму, як ты ўсю воду выбахаў. Гр. ВЬГБІРАНКІ, мн. Каноплі, якія раней паспелі (іх выбіраюць, даючы магчымасць астатнім расці). Kp. ВЫБІРА'ННІЦА, ж. Жанчына, якая выбірае асобіны спелых канопляў. Гр. ВЬГБРУХІТАЦЬ, зак., асудж. Вытаптаць. Як улезьлі ў вагарт, усе гурке выбрухіталі. Гp. ВЬГВАРАТ, м. Вывярнутае дрэва, выварацень. Выварат прывёс на дрова. Гр. ВЫТІНУЦЬ, зак. Прапасці на корані (пра пасевы). Холодна вясна была, так у лахціні жыто чысто выгінуло. Кр. ВЫГЭ'ЛЬЦВАЦЬ, незак., асудж. Выскокваць. Ніц ні хоча рабіць, адно выгэльцвая зъ вяровачкаю. Ст. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вужоўка, вузгалавак, вумяне, вупар, вучыцелька, выбіранніца, выгэльцваць
4 👁
 ◀  / 146  ▶