БУНТАВАЦЬ, незак. Блытаць, зблытваць. Хай бунтуя, я яму складаць ні буду. Гал.
БУРАКАВІННЕ (буракавенё), н., зборн. Бацвінне. Буракавенё парасята натто любяць. Едн. Буракавеня прынясла — бацьвіня зварымо. Вальк.
БУРАКІ (бураке), толькі мн. Боршч. Ні хачу капусты, а дай яму канешня буракоў паесьці. Вар.
БУРВАЛАК, м. 1. жартаўл. Кавалак бервяна. Бярэмянё дроў будзя з бурвалка гэтаго. Гр. 2. перан. Моцны, прыземісты чалавек; камлюкаваты. От загадаваў сілу бурвалак гэты! Кр.
БУРКА, ж. Дзіцячая цацка — нітка з костачкай, якая, абарочваючыся вакол асі-ніткі, бурчыць. Гр.
БУРСА, ж. Сварка, лаянка. Чаго ты бурсу падняў? Ні можаш, як чалавек, пагаварыць! Кр.
БУРЧАК, м. Гатунак высокаўраджайнага скараспелага гароху. Натто добры гарох бурчак: хутко сьпея і ядроны. Кр.
БУСЬКІ: даць буські — пацалаваць (дзіця). Дай буські, то дзет гасцінца дасьць. Гр.
БУТЛЕЦЬ (бутляць), незак. Гніць ад сырасці (пра бервяно). Ні будзя зь яе падрубы — бутляя. Вар.
БУХІКАЦЬ, незак., незад. Кашляць. Зноў будзяш бухікаць, як лёду насмокчасся. Гр.
БУЧЫЦЦА, незак. Наважвацца бадаць (пра карову). Нешто бучыцца, лядзі, сынку, каб ні ўбарола яна цябе, нілюцкая. Кр.
БУШВАЛАК, м. Тое, што і бурвалак (у 1 і 2 знач.). На дванні паліць печ было п, кап папілаваў той бушвалак. Гр. Бушвалак такі, дзе ён цябе ні пакоціць Ст. С.
БУЯЦЬ, незак. 1. Буяніць. Напіўсё і давай буяць, пакуль ні надавалі ў карк. Гр. 2. Гудзець. Мусіць, самалёт буйіць недзя над лесам! Ст. С. Чмель буйіць. Каб ні ўкусіў, лядзі. Св.
БЫЛІНА ж., зборн. Быльнік. Усё тут быліною парасло, бо людзей німашака нікого. Св.
БЫЛЯ, часц. Абы; ужываецца толькі з займеннікавымі словамі. Лэндзіць быля-што, абы ні маўчаць. Кр.
БЫСЬ-БЫСЬ-БЫСЬ! Так клічуць быка. Вар.
БЫСЬКА, ж., дзіцяч. Карова, цяля. Паглаць, Лёнічак, быську, яна любіць слухаць, яг гладзяць. Ст. С.
БЫТТА (бытто) 1. злучн. Быццам. Казаў, бытто прыедзя сёніка. Вальк. 2. часц. Быццам. Бытто сам лепшы, што другіх ганіць. Кр.
81 👁