БРУХІТАННІК, м., непахв. Той, хто вытоптвае, топча (расліны). Зыдзі з граткі, брухітаннік, ні брухічы гуркавенё, а то ні вырастуць гурке. Гр.
БРУХІТАННІЦА, ж., непахв. Жан. да брухітаннік. Чаго ты залезла ў моркву і брухічаш яе? Вылась, брухітанніца, барджэй аттуль, а то дам папрушкі! Гр.
БРУХІТАЦЬ, незак., незад. Таптаць. Як пачнуць коні брухітаць — ні травінкі ні будзя. Даўг.
БРУЧКАВІННЕ (брушкавенё), н., зборн. Лісце бручкі. Сьвіня брушкавеня нешто ні ядуць. Вар. Брушкавенё ні благоё, а брушка малая. Ст. С.
БРЫСКОТЛІВЫ, прым. Золкі. Цяплей апратвайся, а то вецяр такі брыскотлівы — да касьцей праціная. Гр.
БРЫСЬ, м., жартаўл. Здаровы, чырванатвары чалавек. Дзе ён у халеры хворы — брысь такі! Гр.
БРЫТАЦЬ, незак. Заблытваць (ніткі). Нешто брытая цэўка ў чаўныку. Вар.
БРЭНГАЦЬ, незак. Бразгаць. І чаго ён там брэнгая дзвярыма? Вар.
БУБА, ж., дзіцяч. Гарошына. Дам бубы, адно вылушчу с стручка. Вальк.
БУБЕХІ (бубяхі), мн., незад. Малыя плады. Што гэто за яблыкі — бубяхі некія Гр.
БУБНАЧЫ (бубначэ), мн., зняважл. Пра малых дзяцей. Хай йіх, з гэтымі бубначамі. Калі я йіх пагадую? Гр.
БУГАІСКА (бугаіско), м. 1. узмацн. Бугай. Св. 2. асудж. Пра дужага, але гультаяватага чалавека. Гэдыкі бугайіско, а каб нічого ні памахчы старой. Гр.
БУДЗЕНЬ (будзянь), м. Будзённы дзень. Кр.
БУДЗЬ (буць) часц. Абы. Будзь-хто, абы занёс мяшок. Гр.
БУКІШ, выкл. Так кажуць, каб баран пачаў біцца (удар лбом). Гр.
БУЛГАКЦЕР (булгакцяр), м. Бухгалтар. За булгакцяра вучыцца хлопяц. Кр.
БУЛЬБА, ж. Завязь на сцябле бульбы. Як пярацьвітуць картоплі, бульба расьце на картаплені. Гр.
БУЛЬБАТКА, ж. Бурбалка. Бульбаткі становяцца (на вадзе) — дошч доўго ісьцімя. Гал.
БУНАВАЦЬ, незак., асудж. Сварыцца, хуліганіць. От вырадак які! Як вып'я, так і бунуя ў хаці, хоць ты ўцякай зь яе. Гр.
75 👁