Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 113 СЛУЖБО'ВАЯ, ж. Стограмовая чарка, стограмоўка. Oŭ, ліхо, службовае ні вып 'я! Што сь цябе за пітук? Ст. C. СЛУХ, м. Пачуццё, якоё дае магчымасць успрымаць гукі; слых. I дзеўчына, кажуць, слуху ні мае да музыкі. Сабака мая добры слух— здалёк пачуя чалавека ці воўка. Гр. CMAKATA', ж. узмацн. Смак, смакоцце. Ты адно пакашmyŭ, якая смаката гэто чырвоно яблыко. A марозіво тоё — хіба меныиая смаката? Гр. СМАКГ (смаке), мн. Смачнае. Am смакоў ніхто ні аткажацца. Гр. СМАКТУГА', ж. Нізкае месца на полі, дзе ўсё вымакае. У той лахціні такая смактуга, што нічого ні расьце. Гр. СМАЛГЦАЮ, прысл., асудж. Неадчэпна, як смала. Смаліцаю лезя ў вочы, ні аччапіцца ад яго! Св. СМАЛЬНЯ'К, м. Смаляное палена (ідзе на падпал). Хутко печ распаліла, як смальнякоў падлажыла. Гал. СМА'ЛЯНІНА, ж. Гар (ад воўны, шэрсці); смаль. Mo дзе адзежа гарыцъ. Нетто смалянінаю сьмярдзіць у хаці. Гр. СМАЛЯ'Р, м. 1. Той, хто смаліць вепрука. Трайіх смалілі прашука, mo i хутко. Гэто ш ні адзін смаляр. Ст. C. СМАРГУЛЯ', ж., пагардл. Смаркатая. Смаргуля гэта, i яна щбе страшыць! Ст. C. CMOK, м. Дракон. Смокамусё палохалі бало. Вальк. СМО'ЛНЫ, прым., асудж. 1. Неадчэпны. Які ты смолны да дзявок. Kp. 2. Заўзяты. От смолны, ні дня ні пропуская, каб ні схадзіць на вячарке. Гp. СМО'РГАЦЬ, незак. 1. Абрываць (колас аўса бяруць у абхват i цягнуць — зерне абрываецца). Сморгаю курам авес. Яр. 2. Скрэбці (лён церніцаю). Як сатрэш, тагды сморгаяш, кап короста вылятала. Гр. 3. перан. Цягнуць да сябе паветра (з шумам). Hi вытра носа даўсё сморгая. Kp. 4. перан. іран. Плакаць. Ніхто i ні біў, аўжэ сморгая. Ін і брытко плакаць. Вальк. СМЫРО'Д, м. Непрыемны, агідны пах; смурод. Ад гэтаго смыроду хоць ты ўгрікай за сьвет. Kp. СМЫРО'ДЗІЦЬ, незак. Смуродзіць. Адно хату смыродзіць гэтым смыродам, яг закурыць. Св. СМЫРО'ДНЫ, прым. Смуродны. / дым некі смыродны c таехаты валіць. Гр. СМЭ'РГЕЛЬ (смэргяль), м. Смаркач. Чаго смэрглі naпусьціў? Kp. 2. перан. Недарослы, смаркач. Рано на музьікі хадзіць! Смэргяль ішчэ. Гр
Дадатковыя словы
службовая, сморгаць, смэргель
1 👁