— Укр. (дыял.) портки — 'палатняныя штаны'; руск. портки, порты — 'штаны'; портки — "холщовое исподнее мужское платье, гачи, шаровары; портяное исподнее бельё, подштаники" (Даль, III, 323). У сучасных рускіх гаворках слова портки мае значэнне як верхніх, так і сподніх штаноў 37.
Даследчыкі рускай мовы сцвярджаюць, што слова порты раней мела значэнне адзення наогул 38 і толькі з XVI ст. яно стала назвай штаноў 39.
Такім чынам, порткі — памяншальнае ўтварэнне ад порты, якое ад усходнеславянскага портъ — 'кусок тканіны, адзенне, покрыва' (Сразн., II, 1753).
Слова порткі больш уласціва рускай мове, дзе яно мае шмат вытворных (порт, портной, портняжить і г. д.). У даследаваных гаворках яно роднасна толькі слову парцяны, аднак цяпер гэтыя словы не маюць нічога агульнага ў значэнні (парцяны — 'льняны').
Споднія. Кальсоны. У сподніх спаць кладавімосё. Слова яшчэ поўнасцю не субстантывіравалася, таму можа ўжывацца і ў састаўной назве — споднія ганавіцы. Зрэдку можна сустрэць і споднікі, але яно выкарыстоўваецца як стылізацыя пад літаратурную мову.
Споднія — 'споднікі', Віц. (МДАБМ—24 і інш.), Гом. (МДАБМ—1025).
37 В. П. Строгова. Лексика говоров по течению реки Мсты. Канд. дисс. М., 1955, стр. 151.
38 А. Петров. Опыт Словаря древних славянских слов и речений. М., 1831.
39 Н. К. Соколова. Обиходно-бытовая лексика в языке воронежских грамот XVIII в., стр. 110.
81 👁