А. Праабражэнскі адносіць яго да запазычанняў з цюркскіх моў, дзе мае шмат значэнняў (ЭСРЯ, I, 302).
Ф. Слаўскі першакрыніцай лічыць персідск. chäftan, адкуль турэцк. kaftan — 'доўгае лёгкае адзенне' (Сл., II, 20).
Камузэлька ж. Кароткае адзенне без рукавоў, паверх якога апранаюць пінжак. Даўней камузэлькі да касьцюмаў шылі, а цяперака з аўчыны шыям сабе, кап цяплей было. Ст. С.
— Польск. kamizelka, kamizela — 'камзол, сялянская куртка'; чэшск. kamizola — 'куртка паляўнічая, вышытая кашуля'; руск. і ўкр. камзол — 'безрукаўка'.
А. Праабражэнскі адносіць гэтыя словы да запазычанняў з нямецкай мовы; Kamisol — 'куртка, камізэлька' (ЭСРЯ, I, 289). А Брукнер, Ф. Слаўскі лічаць, што камізэлька з французскага camisole<італ. camiciola, памянш. ад camicia — 'кашуля', якое з лац. camisia — 'сарочка' (Брукн., 215, 251; Сл., II, 38—39).
Камузэлька — фанетычны варыянт ад камізэлька (на месцы ненаціскнога і ўзнікла у), якое прыйшло ў беларускую мову з польскай.
Швэдра ж. Вязаная з рукавамі (ці без рукавоў) паддзёўка. Маня сабе швэдру зьвязала і Мішы. Гр.
Швэдар — 'світэр', Карэл. (Мат., 160); свэдра, свэдэр, швэдор—'вязаная кофта' (ЛП, 312).
— Руск. свитер, укр. светр, польск. sweter.
Паходзіць слова ад англ. sweater, якое ад sweat — 'пацець' (СИС).
87 👁