— Укр. яловичина — 'мяса з каровы' (з быка — волове м'ясо).
Такім чынам, слова ялавічына захавала ў гаворках сваё першапачатковае значэнне — 'мяса ялавіцы'.
Утворана ялавічына пры дапамозе суфікса -ін-а ад старабеларускага ялавіца21 — 'няцельная карова': ялавіц-ына>ялавічына.
У значэнні літаратурнага ялавічына скарыстоўваецца ў гаворках састаўная назва.
Каровіна мяса (каровіно мясо). Авечаго ні хоча, да дай яму каровінаго мяса. Распанеў натто! Вальк.
Валовіна ж. устар. Мяса з быка. Яг бало трымалі быка, то валовіну елі. Ст. С.
Вядома ў гэтым значэнні і састаўная назва валовае мяса (валово мясо).
— Укр. волове м'ясо — 'мяса з быка'.
Узнікла валовіна ў выніку скарачэння састаўной назвы валовае мяса: валов-іна.
Цялячына ж. Цяляціна. Як цяля зарэзалі, то папаелі тае цялячыны. Гр. Паралельна скарыстоўваецца і састаўная назва цялячае мяса (цялячо мясо). Цялячо мясо адно хворым есьці. Пл. Як новае бытуе і цяляціна, але сустракаецца пераважна сярод інтэлігенцыі і моладзі. Відаць, прыйшло ў гаворкі з літаратурнай мовы.
Вельмі добра пачаставалі там яго салодкаю цялячынаю (К. Чорны. Раманы і аповесці, 31).
Цялячына ад цялячае (мяса), суфікс -ын-а; цяляч-ына.
21 Ялавіца фіксуецца, напрыклад, у грамаце караля Аляксандра (1494 г.).
82 👁