Старонка 55
◀ / 177 ▶
— Укр. маслянка — 'маслёнка', дыял. масляник — тс. (ЛАУГ, II, карта 174); польск. maślanka — тс., стар. maślonka; руск. маслёнка — 'пасудзіна на масла'. Утворана слова ад масла, суфікс -янк-а. Літаральнае значэнне — 'масляная вадкасць'. Тварог (тварох) м. С тварагу сыр зробімо, а яг зьзясі — ні будзя. Вар. Агульнаславянскае слова, утворана пры дапамозе суфікса -огъ ад той асновы, што і творить (КЭСРЯ, 330). Сыр м. Жджы да Пятра, то сыру зьзясі. Кр. Для абазначэння сыру рознага віду бытуюць састаўныя назвы: завяты сыр, свежы сыр, сушаны сыр, смажаны сыр. Завяты сыр. Крыху падсохлы, пасолены сыр. Сьвежаго німашака, мо хіба завятаго прынясьці — есьцімяш. Ст. С. Завяты смажым сыр. Гр. Смажаны сыр. На масьлі гатуям смажаны сыр: крышым і смажым у масьлі, накрыўшы ў саганчыку. Гр. Сушаны сыр. На зіму сушаны сыр робімо, тагды добро зьзесьці, ні псуецца. Гр. Сыр — агульнаславянскае слова, мае адпаведнікі ў іншых індаеўрапейскіх мовах: старапруск. suris — 'сыр', нямецк. sauer — 'кіслы'. Літаральнае значэнне — 'сыры' (КЭСРЯ, 327). Сыроватка ж. Трохі зьлі, а астатня сыроватка ў клінку сьцячэ. Кр. Сыроватку п'е, як малако аттопліваям. Гр. Слова агульнаславянскае. Паходзіць ад сыроватая вода (сыроват-ка), сыроваты — ад сыр; руск. сыворотка — вынік метатэзы ров>вор (КЭСРЯ, 326).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 177 ▶