Слова зацерка ўтворана ад зацерці: зацер-ка. Літаральнае значэнне — 'зацертая' (мука).
Макароны толькі мн. Страва з пшанічнай мукі ў выглядзе палосак цеста. Накрышыла макаронаў, звару і будзяця есьці. Макароны смашныя, як сьвежыя. Ст. С.
Макароны — тс., Маст., Ваўк., Слон. (П. С.), Віц. (Нікіф.); макарон — лапша (СБН).
Макарона — макароны (РБС-53); макарона: 1) макароны, 2) лапша (БРС-62).
— Руск. макароны — трубчатая лапша, укр. макарони, польск. makaron, чэшск. makarony, makaron.
Слова запазычана з італьянскай мовы, італ. maccaroni ад грэч. makaria — 'страва з ячменнай мукі ці круп' (ЭСРЯ, I, 503).
Макароны — ад макарона, што бытуе ў гаворках са значэннем 'раскачанае цеста, якое крышаць на макароны'.
Назвы крупяных страў
Крупнік м. Суп з ячных ці грэцкіх круп. Крупнік забёляны от сёрбаюць дзеці. Пл.
Крупнік — 'суп з крупаў ці з бульбай, з гарохам' — Малар. (МДСБМ); крупнік — 'густы суп з крупаў', Віц. (ВКС); крупень — 'крупнік', Чэрв. (КСЧ); крупеня — 'крупнік', Віц. (ВКС), Бых. (Мат., 87); крупеня ці крупнік — 'суп з ячных, грэцкіх і жытніх круп', Віц. (Нікіф.).
Крупнік — крупяной суп (РБС-53, БРС-62).
— Руск. крупеник — 'грэцкая каша, запраўленая тварагом'; дыял. крупеник — 'кру
79 👁