ска-расійска-лацінскім батанічным слоўніку» са значэннем — 'бульба'.
Кунада — ад назвы краіны Паўночнай Амерыкі — Канада, якая лічыцца радзімай гэтай культуры18. Форма множнага ліку — кунады ўтварылася пад уплывам слова картоплі (гл.).
Адваронкі толькі мн. Вараная з шалупіннем бульба, якую лупяць перад ядой. Натто смашныя адваронкі сь сяляццом. Ст. С.
Адваронкі — тс., Маст. (П. С.); адвароніцы — тс., Слон. (П. С.), адвараныя — тс., Слон. (МДСБМ).
— Руск. (дыял.) варонки—тс. (КОС, 142).
Спарадычна сустракаюцца з гэтым значэннем састаўныя назвы: адвараныя картоплі і картоплі з мундзірамі (жартаўлівае). Гр., Ст. С.
Узнікла слова адваронкі ад састаўной назвы адвараныя картоплі; суфіксальнае ўтварэнне: адваран-кі>адваронкі, параўн. слова паронкі з тым самым значэннем на Глушчыне (ДС-60), Віцебшчыне (ВКС) і Магілёўшчыне (СБН).
Салёнкі толькі мн. Бульба, якую соляць і чысцяць перад гатаваннем. Салёнкі завем, як скрабем і солімо да варэння, а як ніскрэбеныя варым — гэто адваронкі. Гр.
Салёнкі — тс., Слон. (МДСБМ); салоніцы — тс., Слон. (П. С.); салонікі — 'скрэбеная вараная бульба', Пар. (Мат., 168), пасоланкі, Бяр. (Працы, V, 132): солонцы, солоники, солонци, салёнки — тс. (ЛП, 406).
18 П. Я. Черных. Очерк русской исторической лексикологии. Древнерусский период, стр. 61.
74 👁