Старонка 31
◀ / 177 ▶
Назвы бульбяных страў Картоплі толькі мн. Бульба як страва. От, картопяль з малаком паеў — і ўжэ ні голат. Гр. Люблю я слухаць шум ад таркі: дзяруць картофлю на бліны (Я. Колас, V, 72). Можа вайна пачнецца, дык апошнюю картоплю з пограба забяруць (К. Чорны, Раманы і аповесці, 24); у форме картоплі — у Ц. Гартнага, З. Бядулі і інш. (КТСБМ). Слова картоплі (картофлі, картопля) займае палову тэрыторыі Беларусі; яно ўласціва гаворкам паўднёва-заходняга дыялекту (ДАБМ, карта 277). З. Верас яго падае ў «Беларуска-польска-расійска-лацінскім батанічным слоўніку» (Вільна, 1924). — Руск. картофель, дыял. картопля (Даль, II, 94; СОС, 314); укр. (дыял.) картопля, картоплі (Лыс.), польск. kartofle, kartofel; (дыял.) kartopli. Слова картоплі прыйшло ў гаворкі з польскай мовы, дзе kartofla з нямецк. Kartoffel, першапачаткова tartuffel з італ. tartufo, tartofolo—'труфель' (на аснове падабенства клубняў назва перанесена на бульбу (Фасм., II, 204). Страва атрымала сваю назву ад прадукта, культуры (параўн. капуста, гарбуз). Кунады толькі мн. Слова сустракаецца спарадычна з тым значэннем, што і картоплі (гл.). Трохі кунадаў паеў і бяжы бацьку памажы каравэ пасьвіць! Гр. У форме адзіночнага ліку — кунада — гэта слова падае З. Верас у «Беларуска-поль-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 177 ▶