(ЭСРЯ, I, 419): кус-ок; суфікс -ок страціў памяншальнае значэнне; памяншальным да кусок выступае цяпер слова кусочак.
Асушак м. Адрэзаны засохлы кавалак хлеба. I асушку рад быў бы ў вайну, да ні было яго. Кр.
Асушак — сухарь (РБС-53); асушак — сухая корка хлеба (БРС-62).
— Руск. сухарь; укр. сухар.
Асушак — прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад суш (суша): а-суш-ак, параўн. аднаструктурнае акраец, аполак.
Сухар м. Высушаная скібачка хлеба, якую ядуць размачыўшы; слова бытуе часцей у форме множнага ліку — сухары (сухарэ). Хоць сухар які размачы да зьзеш, як хлеп вышаў. Кр.
Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Утворана ад сухі: сух-ар.
Скарынка ж. Хлеп атпёксё, уся скарынка адвальваяцца. Дзяр.
Скарынка — корка, корочка (БРС-62).
— Руск. корка, дыял. скоринка (Даль, VI, 204, Пособ., 197), скорка (Даль, IV, 204); укр. скорина, скоринка; польск. skórka.
Скарынка ад скарына, якое ад агульнаславянскага (с)кора — 'скарынка, скура'; корань той, што і ў слове кара (ЭСРЯ, II, 306). Літаральнае значэнне слова скарынка — 'кара хлеба', параўн. руск. корка.
Мякіш м. Адно мякіш яму давай, скарынкі ўжэ ні ўкусіць. Св.
Агульнаславянскае слова. Паходзіць ад ранейшага мякъ — 'мяккі', суфікс -іш (ЭСРЯ, I, 582; ЧЭСРЯ, 211).
78 👁