Я. Карскі разглядае гэта слова ў беларускай мове як запазычанне праз польскае пасрэдніцтва з нямецкай. А Брукнер звязвае яго з нямецк. punschuch, якое як назва рэчы аўстрыйскае: Bundschuch —J 'просты сялянскі абутак, вязаны шнурамі аж да калена' (Брукн., 686). Панчошка ж. 1. Дзіцячая панчоха. 2. Шкарпэтка. Нашто табе панчохі цягаць горачаю гэтаю, абуй панчошкі. Гр. Панчошка — носок' (РБС-28). Суфікс -к-а выступае i з памяншальным, i з тэрміналагічным значэннем; параўн. украінскае рукавичка — пальчатка'. Шкарпэтка (шкарпетка) ж. Хто панчошкі кажа, а хто шкарпеткі на летнія панчошкі. Гр. Шкарпэтка — носок' (РБС-53, БРС-62). — Укр. шкарпетка, карпетка, руск. (дыял.) карпетка — носок' (Даль, II, 93, Дубр.), польск. skarpet(k)ay стар, szkarpetka — тс. Запазычанне праз польскае пасрэдніцтва з італьянскай: scarpa — чаравік', scarpettire — швец', scarpettaccia — хадак' (Брукн., 549). Я. Карскі адносіў слова шкарпэтка да малаўжывальных у беларускай народнай мове i змясціў іх пад рубрыкай слоў, якія бытуюць сярод католікаў 63. Матэрыялы зэльвенскіх гаворак пацвярджаюць думку вучонага. 63 E. Ф. К а р с к и й. Белорусы. Книга I. Введение в изучение языка и народной словесности. Вильна
3 👁