і заходнеславянскіх мовах), апошняе з германскіх моў: шведск. smaka, дацк. smage, сярэдненіжненямецк. smak—'смак, пах' (ЭСРЯ, ІІ, 334).
Прысмакі толькі мн. 1. Прыправы. І бяс прысмакаў зьзясі, ні велькі пан! Кр. 2. Тое, што і смакі (гл.). На прысмакі ласыя ўсе сабакі. Гр.
Прысмакі — "сласти" (КСЧ), "все дополнения, от которых кушанье становится вкуснее и питательнее" (Нікіф.).
Прысмакі — лакомство (РБС-53); прысмакі: 1) лакомство; сласти; разносолы; 2) приправа (БРС-62).
— Руск. (дыял.) присмак — 'прысмак'; присмачка — 'прысмакі' (Даль, ІІІ, 442), укр. присмака — 'прыправа'.
Утворана слова ад смак (і): пры-смак(і).
Шчолак м. Рэдкая частка варыва. Шчолак сам зьзеў, а гушчу мне аддае. Гр.
Шчолак — тс., Маст. Слон., Ваўк. (П. С.), Радун. (МДСБМ); шчолак — 'расол з агародніны', Віц. (ВКС).
Шчолак — абл. 'луг' (БРС-62).
— Руск. щелок — 'луг, усякі раствор у вадзе шчолачаў ці едкай солі'.
Магчыма, што слова шчолак прыйшло ў гаворкі з рускай мовы. Развіццё значэння магло ісці наступным шляхам: шчолак (луг) → вадкасць, якую зліваюць са стравы → рэдкая частка варыва.
Аўтары КЭСРЯ (стар. 386) адносяць щелок да суфіксальнага ўтварэння ад таго кораня, што і стараскандынаўскае skola — 'праць' (бялізну).
89 👁