Старонка 13
◀ / 177 ▶
пахлёбка прыйшло ў гаворкі з рускай мовы, дзе яно мае сваё пэўнае значэнне і выступае як нейтральнае. Несмаш ж. Нясмачная яда (страва). Хто гэто хоча несмаш есьці, усе смакоў шукаюць. Гр. Утворана слова несмаш бязафіксным спосабам ад нясмашны (<нясмачны): несмаш(ны). Параўн. несмак — "безвкусие" (Грынч., II, 558) ці аднаструктурныя неруш, неслух. Недасаль ж. Недастаткова пасоленая (менш, як трэба) ежа. Нісмашна капуста, нека недасаль. Гр. У беларускай, рускай і ўкраінскай літаратурных мовах бытуе недасол са значэннем недастатковай салёнасці, слабога засолу. Паходзіць недасаль ад недасаліць, утворана бязафіксным спосабам: недасал-іць — недасаль, параўн. аднаструктурныя неруш, несмаш (гл.). Смакі толькі мн. Смачная ежа, ласункі, прысмакі. Выкарыстоўваецца часцей як дакорлівае, калі хочуць папракнуць у пераборцы пры ядзе, выбары смачных страў. Ні есьць, што падасі, а ўсё смакоў шукая. Св. Смакі — тс., Маст., Ваўк., Слон. (П. С.), смак — "особый вареный состав, очень пахучий для начинки колбас" (БС). У старабеларускай мове смаки мела значэнне "вкушения" 9. Смакі — лексікалізаваная форма множнага ліку ад смак (бытуе ва ўсходнеславянскіх 9 Гл.: М. Р. Суднік. Да гісторыі беларускай лексікаграфіі (XV—XVI стст.). Канд. дыс. Мінск, 1953, стар. 283.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 177 ▶