Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
неславянскіх мовах. Утворана ад падкладваць: падклад-ка. Верх м. Матэрыял, верхняя частка вопраткі, шапкі. Верх ішчэ добры, a патклатка падралася ў пінджаку. Св. От харошы верх у шапцы\ Зл. Агульнаславянскае слова. Частка адзення атрымала назву ў выніку метанімічнага пераносу. Казырок м. Бяз казырка шапка зімова. Пл. Усходнеславянскае слова. Утворана ад козыр (суфікс -ок), якое спарадычна сустракаецца ў гаворках. Козыр ад старажытнага козъ — 'прадаўгаваты скураны аколушак' (КЭСРЯ). Рог (рох) м. Адзін з двух канцоў хусткі, якімі яна падвязваецца вакол шыі. Яг даўней, то ўсё рогі пад бараду завязвалі, а цяперака ўсё назат. Пл. Валасы яе густа выбіваліся з-пад сіняй хусцінкі, завязанай рагамі пад бараду (К. Чорны). Рог — 1) рог (каровы), 2) угол платка, угол улицы, угол стола (БРС-62). Прадмет атрымаў сваю назву на аснове падабенства формы (метафарычны перанос), параўн. ніжненямецк. regen, ragen—тырчаць' (ЭСРЯ, II, 207). Бёраг (берах) м. Каляровая палоска на краі хусткі. У казьмяроўцы натто харошы берах. KpБераг: 1) берег (реки), 2) край (сосуда), 3) край (ткани) (БРС-62). Прадмет атрьшаў сваю назву на аснове метанімічнага пераносу (сумежнасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 177  ▶