ад лац. capellus — 'галаўны ўбор'<capo — 'галава' (Брукн., 217; Сл., I, 53, 54).
Хустка ж. Бяс хусткі адно маладыя ходзяць у нас, а старыя хусткі завязваюць. Ст. С.
Хустка — памянш. ад хуста, Чэрв. (КСЧ), Магіл. (СБН); хустка — 'ручнік на іконах', Увар. (ХДБ, 237); хусце — 'бялізна' (ПРБС-24); хуста — плат (РБС-53); хустка — платок (БРС-62).
— Руск. (дыял.) хуста — 'палатно льняное, хустка' (Даль), укр. хуста (устар.), хустка, хустина (разм.), хусточка — 'насоўка', дыял. фуста (ЛАУГ, 56), польск. chustka, chusta — 'касынка', 'кусок палатна', chusteczka — 'насоўка', chusty — 'бялізна', славенск. chust, chustka, балг. фуста — 'спадніца', фустан — 'сукенка'.
Паходжанне слова нельга прызнаць высветленым. А. Брукнер адносіць яго да праславянскага *skut — 'адзенне' (Брукн., 186) і лічыць chustka ўласна польскім Ф. Слаўскі ўдакладняе гэту думку, паказваючы, што ў польскую мову слова трапіла з украінскай, у якой яно з румынскага fustă — 'хустка' (Сл., I, 89—90). Разам з тым Ф. Слаўскі лічыць магчымым набліжаць слова хустка да хутаць; першапачаткова хустка — 'тое, чым хутаюць'. Некаторыя аўтары адносяць хустка да ўласна беларускіх слоў 48.
Хустачка ж. 1. Дзіцячая хустка. Завяжы, дзеткі, хустачку, а то халадно ў голаў будзя. Св. 2. Насоўка. Хустачку з кішэні дастань і выцірай нос, а ні рукавом. Зл. 3. Трохкутнік
48 Гл. Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1961, стар. 147.
84 👁