У некаторых гаворках Гродзеншчыны галька мае сінонімы: споднік — Навагрудчына (МДСБМ) ці портачка (гл. ніжэй).
Портачка ж. Тое, што і галька (гл.) За Польскаю дзяўчата ў портачках зухаваліся, каб зупчыкі відныя былі с-пад спаніцы. Едн.
Порцяник: 1) несуконная спадніца, летнік, фартух; 2) белая палатняная посцілка (ЛП, 307).
— Руск. (дыял.) портище — "платье, одежда" (Даль, III, 322). Паходзіць слова портачка ад порт, суфікс — ачк-а (параўн. порткі). Літаральнае значэнне слова — 'парцяное адзенне'.
Станік м. Бюстгалтар. Старыя жанке станікаў ні носяць, гэто адно маладыя, каб грудзі стрычалі. Даўг.
З такім значэннем гэта слова бытуе на Гродзеншчыне; станік — 'бюстгалтар', Глушч. (ДС-59).
Станік — 'частка жаночай сподняй бялізны — без рукавоў, да пояса, ахоплівае грудзі' (РБС-53); станік — абл. 'ліфчык' (БРС-62).
— Польск. stanik — 'ліфчык'.
Паходзіць станік ад стан (пастава): стан-ік.
Кофта ж. Верхняе жаночае адзенне з рукавамі, да пояса, носяць паверх кашулі. Мані кофту падарыла братавая. Зл.
Копта — 'кофта' (СБН); кофта (РБС-53, БРС-62).
— Руск. кофта, дыял. кофта — "женская куртка разного покроя; шугай, телогрея" (Даль, II, 180), укр. кофта, польск. kofta.
77 👁