Старонка 101
◀ / 177 ▶
— Руск. (дыял.) исподница — "рубаха, надетая под сарафан", исподничка — 'исподни 'портки', 'подштаники' (Даль, II, 55); укр. спідниця — 'спадніца', польск. spodnica — тс.; чэшск. spodky — 'райтузы, кальсоны'; spodnice — 'пярына', spodnička — 'сподняя спадніца'. Паходзіць слова ад сподні; суфіксальнае ўтварэнне: спадн-іц-а. Форма спаніца з ранейшага спанніца, якое ад спадніца; спадн-іц-а. Літаральнае значэнне слова — 'сподняе адзенне', параўн. споднікі — 'кальсоны'. Галька ж. Сподняя спадніца ці кашуля з фабрычнага матэрыялу з упрыгожанымі ніжнімі краямі. Бало дзяўке галькі насілі так, каб зупчыкі відныя былі. Гр. Галька — 'сподняя спадніца', Радун., Наваргр. (МДСБМ); галька — 'сподняя кашуля жанчыны', Малар. (МДСБМ). — Польск. halka — 'кашуля ці спадніца, якую носяць пад сукенкай'; чэшск. halena — 'куртка, блузка, кофта'; старое halena (і halina) — 'спаднічка', сербск. chalja, chalna — 'спадніца', балг. халіна — 'сукенка', с.-х. chaljka — 'сукенка'. Ф. Слаўскі лічыць этымалогію слова няяснай. А. Брукнер бачыць тут утварэнне ад турэцк. chali — 'дыван'. І. Карловіч мяркуе, што halka ад hal, chał — 'лахман', румынск. chajna — 'сукенка', старанямецк. haljan — 'акрываць' (Брукн., 168). У гаворкі слова трапіла з польскай мовы; актыўным ва ўжыванні яно было на Зэльвеншчыне да 1939 г. Цяпер гэта слова пасіўнага лексікону, яго значэнне ведаюць толькі прадстаўнікі старэйшага і сярэдняга пакалення.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 177 ▶