КАЧОЛАЧКА, -аў ж. 1. пяшчотл. Кацёлка, Св. 2. Шпулька (нітак). Качолачкі ні хваціць на пальто. Вар.
КАЧОЛКА, -аў ж. 1. Дыск, круг (з дрэва), кацёлка. Гр. 2. Гульня, калі адны пускаюць, а другія спыняюць (дошкаю) кацёлку. Вар. 3. перан. іран. Пра дужую, рухавую жанчыну. Яна табе вёрст зь дзесяць пройдзя — качолка гэта. Ст. С.
КАШАРЫЦЦА, -усё, -ысься незак. асудж. Мыцца (занадта многа і старанна). Годзі табе ўжэ кашарыцца, а то варона ўгледзіць. Кр.
КАШАРЫЦЬ, -у, -ыш незак. 1. незад. Мыць. Сам ўсё кашарыць. А жонка нашто? Гр. 2. іран. Гатаваць. От ён табе накашарыць. Вары лепяй сама. Ст. С.
КАШУТА ж. Перхаць. Даўно ні мыўсё, кашуты ў галаве много. Вар.
КВАЦІРАНТ, -аў м. Кватарант. Гр.
КВЯЛІЦЬ, -ю, -іш незак. Даводзіць да слёз. Ні квялі дзіця, хай лепяй забуляяцца. Кр.
КЕЛБ, -аў м. Пячкур (рыба). Келба злавіў на чарвяка. Едн.
КІДКІ (кіткі) прым. Спраўны (чалавек). Каб які кіткі чалавек, то ні валяліся п і гэтыя яблыкі, даў бы рады і йім. Ст. С.
КІЛАВЫ прым. Хворы грыжай, з кілой. Кілаваму німожно цяшко падымаць. Пл.
КІЛЕ (кілё), -яў н. Кілаграм, кіло. Мо с кілё масла будзя с тае сьмятаны. Гр.
КІПЯТАК м. 1. Вада пры кіпенні; вар. Гр. 2. перан. Пра надта гарачае. О, ён табе кіпятак есьцімя, ні байіцца гарачаго. Ст. С.
КІРАЎНІЦА, -аў ж. Руль (веласіпеда). От
85 👁