КАРОСТА ж. Дробная кастрыца (льну). Каросты многа натрапала з льну. Ст. С.
КАРТАПЛЕННЕ (картапленё і картафленё) н. 1. зборн. Сцябло і лісце бульбы, бульбоўнік. Картапленё жнем на корм. Вар. 2. Поле, дзе расла бульба. Па картаплені пшаніцу сеям. Гр.
КАРТАПЛЯНІК, -аў м. 1. Блінец з бульбы. Едн. 2. перан. жартаўл. Той, хто любіць бульбяныя блінцы. Св.
КАРТАПЛЯНІСКА (картапляніско і картафляніско) н. Поле, дзе расла бульба. Вальк.
КАРТАПЛЯНІШЧА (картаплянішчо) н. Тое, што і картаплянiска. Па картаплянішчы добро ўсё родзіць. Ал.
КАРТОПЛІ, -пяль і -яў, толькі мн. Бульба. Як добро зямля ўгрэяцца, тагды картоплі садзяць. Кр.
КАРТОПЛЯ, -пяль і -яў ж. Бульбіна. Картоплі ні аднаё ні падняў, а ўжэ есьці захацеў. Дзяр.
КАРЫТА (карыто), -аў н. перан. іран. Пра мурзатае дзіця. Куды за стол садзіць, карыто такоё, хай ідзе памыяцца. Вальк.
КАРЭМІСЛА (карэмісло), -аў н. Каромысел. Даўг.
КАСА -аў ж. Прамень (сонца). Сонцо косы ў вокна папускало, а ты сьпіш! Ал.
КАСЕННЕ (касенё) н. Касьба. Якоё касенё дажджом! Св.
КАСІЛЬНЯ (касільнё), -яў н. Дзяржанне касы, кассё. Гр.
КАСЛАЎКА, -аў і -вак ж. Пасма (льну). Мо і я да вечару каслаўку якую льну сатру. Ст. С.
81 👁