КАМОРКА, -аў ж. Памяшканне пры сенях для захоўвання агародніны; паралельна ўжываецца с ц ё п к а (гл.). Брушка ў каморцы на картоплях у куце ляжыць. Гр.
КАНАПЛЯНІСКА (канаплянісько) н. Поле, на якім раслі каноплі. Гр. Паралельна бытуе і к а н а п л я н і ш ч а.
КАНАПЛЯНКА, -аў і -нак ж. Хустка (сярэдняга памеру, з моцнага матэрыялу). Канаплянку па хусцы завязваюць, каб цяплей было. Ст. С.
КАНДЭТ: р а б і ц ь н а к а н д э т — на скорую руку, абы-як, на тандэт. Дзе яны насіцімуць, чаравікі гэтыя, рас на кандэт робляныя. Ал.
КАНДЭТНЫ прым. Недабраякасны, тандэтны — зроблены на скорую руку, абы-як. Каб ні кандэтны, мо і купіў бы. Гр.
КАНЧА -аці (адз.) н. непаш. Конь. Німа ніякаго канчаці, але і гэто ні конь. Ст. С.
КАНЯНЯ, -яці (адз.) н. Каняка. Такоё каняня я б і задарам ні браў. Гр.
КАПА, -аў ж. 1. Капа. Кр. 2. Скураное покрыва хамута. Гр.
КАПАННІК (капаньнік), -аў м. Той, хто капае бульбу. Даўг.
КАПАННІЦА (капаньніца), -аў ж. Жанчына, якая капае бульбу. Капаньніцаў зь дзёсяць прышло, то раз-два выкапаям картоплі. Вар.
КАПАЧКА, -аў ж. Прылада для капання бульбы; капач. Бяс капачкі, рукамі у нас ніхто ні капая картопяль. Кр.
КАПЕЖ (капёш), -оў м. Коптар. Дзе я выям: цэлу міску с капяжом гэтае кашы наклала. Вар.
88 👁