няць. Халера яе звагуя адзін, такую штуку, трэ, каб чалавек с п'яць. Гр. Разбудзіць. Дзе яго звагуяш, само разаспаўсё! Ал.
ЗВАЛЯЦЬ, -яю, -яяш зак. асудж. Зрабіць непрыгодным, запэцкаць, не носячы. Ішчэ навюткі пінджак, а зваляў, глядзець німа на што. Гал.
ЗВАНОЧКІ, -аў адз. званочак м. Званец (расліна). Гр.
ЗВОН, -оў м. Частка драўлянага вобада (у коле воза). З гэтае чачоткі добры звон будзя, якраз дзьве сьпіцы захваціць. Ст. С.
ЗВУЧЫЦЬ, -у, -ыш зак. Прывучыць. Як звучылі цяля с пальцаў ссаць, так і ні хоча інача́й. Св.
ЗВЯГАВАЦЬ (зьвягаваць), -гую, -гуяш незак. Звягаць. Нешто сабака зьвягуя, мо дзе хто ідзе да нас? Кр. Зьвягуй ні зьвягуй — ніхто цябе ні слухая. Вар.
ЗВЯЗЦІ (зьвясьці), -у, -еш зламоўн. Ударыць. Каб зьвёс паленам, то ні скакаў бы, як пятух, біцца. Гр.
ЗГАМБАВАЦЬ, -бую, -буяш зак. Зганьбаваць. Такія яблыкі згамбаваў! Лепшых ні будзя! Кр.
ЗГАПІЦЬ, -плю, -піш зак. Празяваць. О, згапіў, што прадаў паршука за такія грошы. Сёні боляй узяў бы. Даўг.
ЗГОМТАНАЕ (згомтано) дзеепрым. Нязгорнутае, кінутае абы-як, скамечанае. Дзе яно ні патрэцца, яг згомтано ляжало, усё пакамячано, прасаваць трэба. Гал.
ЗГОМТАЦЬ, -аю, -аяш зак. асудж. Пакласці абы-як, не згарнуўшы. Німа, каб акурат-
80 👁