нісмашныя грушы! Пл. Цяпло ў хаці, так збабялі картоплі. Гр.
ЗБАБОЎЧЫЦЬ, -у, -ыш зак. зламоўн. Ударыць чым цяжкім. Свіным мялам яг збабоўчыла, гаш закульгаў. Ст. С.
ЗБАМБЕРЫЦЬ, -у, -ыш зак. незад. Падняць цяжкое (на плечы, на воз). Лёдзьвя збамберылі трайіх камель той на пярадок. Ст. С. 2. Спухнуць. Усю руку збамберыло, мусіць, заражэнё. Гр.
ЗБЛАЖАЦЬ, -аю, -аяш зак. Пахуднець. Зблажаў за хваробу, а так быў сыты. Вар.
ЗБРОЙНЫ прым. Задзірысты. О, ён збройны, зь йім ні патаварышкуяш доўго. Даўг.
ЗБРУХІТАЦЬ, -хічаш, -хіча зак. непаш. Стаптаць (пра жывёлу). Ноч ні даглядаў, так чысто збрухіталі той хвост картопяль. Гал.
ЗБРЫДЗІЦЬ, -джу, -дзіш зак. З'ганіць, злаяць, нарабіць брыдкасці. Лепяй ты яго ні зачапай, а то збрыдзіць. Ал.
ЗБРЫДНУЦЬ, -у, -яш зак. Надакучыць, збрыдзець. Збрыдня казаць, а ён ні панімая ішчэ. Вальк.
ЗБУРЫЦЦА, -русё, -рысься зак. непаш. Сабрацца, нечакана кінуцца што зрабіць. Чаго вы збурыліся ўсе? Пасядзеця ішчэ! Кр. Дзе ты йіх асадзіш, яг збурыліся дахаты. Гр.
ЗБУТЛЕЦЬ (збутляць), -ляя зак. Збуцвець. На балоці чысто збутляла дзяравіна. Даўг.
ЗБЫТКАВАЦЬ, -ткую, -ткуяш незак. Жартаваць. Хай збыткуюць, рас ні злуе. Гр. Зь яго можно збыткаваць, ён ні злуе. Ал.
ЗБЫТКІ, -аў толькі мн. Жарт. Усё збыткі стройіць з малого. Ал. І ён збыткі любіць. Кр.
ЗВАГАВАЦЬ, -гую, -гуяш зак. незад. Пад-
84 👁