яліны). Усю хату заквечваюць, як сьвято находзіць. Вальк.
ЗАКОТЫ, -аў толькі мн. 1. Манжэта. Закоты ў сароцццы паадрэзвай — абабіліся. Кр. 2. Абшлаг (завернутая частка калашын). Ганавіцы закароткія — трэ закоты атпусьціць. Гр.
ЗАЛАБ (залап) прысл. Узяўшыся за чубы. Як шчубіліся залап, гаш чубэ трашчаць. Кр.
ЗАЛАПІЦЬ, -плю, -піш зак. Паставіць латку (у адзенні), залатаць. Залапіла хлопцу ганавіцы. Пл.
ЗАЛЯГАЦЬ, -аю, -аяш незак. 1. Напружвацца ў рабоце. Нашто так залягаць, хіба работа ў лес уцячэ? Кр. 2. Моцна брахаць. Сабака гаш залягая. Мо дзе зладзеі лезуць? Гр.
ЗАМАЛАДЫ прым. Зарэдкі (хлеб). Замалады быў і сьсеўсё. Ал.
ЗАМЕЖАК, -жкаў м. Уэмежак. На замешку трава парасла, хоць ты касі. Св.
ЗАМУЛЬДАВАЦЬ, -дую, -дуяш зак. устар. Зарэгістраваць. Хадзіў у сяльсавет дзіця замульдаваць. Кр.
ЗАНАВЕСКА, -аў ж. Фіранка. Завесь занавескаю акно. Гр.
ЗАНЕМАГЧЫ (занімахчы), -гу, -жаш зак. Абнядужаць, абнемагчы. Як занімагу, то і вады лошкі ні падасі — такая добрая! Пл.
ЗАНУДА, -аў м. і ж. зламоўн. Той, хто сумуе, незадаволены чым. Такі ўжэ зануда, што нічым ні ўгодзіш яму. Гр.
ЗАНЯДЗЕЛЯВАЦЬ- люю, -ляяш зак. Застацца на нядзелю. Мало сыботы, так занядзелявала ішчэ. Кр.
78 👁