Старонка 61
◀ / 186 ▶
ЗАДАЦЦА, задасца толькі ў форме 3 ас. і ў прошлым часе, зак. Удацца, стаць удалым. Яг задасца, то і без дражджэй добры хлеп жывё. Гр. ЗАДЖГАЦЬ, -аю, аяш зак. жартаўл. Зайсці, прыйсці. Баяўсё, каб ні сьцямнёло, то раздва заджгаў дахаты. Вар. ЗАДЫГАЦЬ, -аю, -аяш зак. Забіцца, затахкаць (пра сэрца). Задыгало сэрцо, нібось, як падбёх? Св. ЗАЗРОНІК, -аў м. Зайздроснік. Зазронік гэты нігды нічого ні дасьць. Гр. ЗАЗРОНІЦА, -ніц ж. Зайздросніца. Дзяр. ЗАЗРОНЫ прым. Зайздросны. От зазроны. ні крошкі ні дасьць, хоць ты ўвамры. Ст. С. ЗАЗУБЕНЬ (зазубянь), -бняў м. Рэгулятар (у плузе, спружыноўцы). Зазубянь ніско — плух натто глыбоко лёзя ў зёмлю. Даўг. ЗАЙМІСТЫ прым. Такі, якім можна зрэзаць за раз многа сцяблоў (пра серп). Займістым сярпом хучэй жаць. Ст. С. ЗАЙЧЫСКА (зайчыско), -аў незад. Заяц. Усё прысаткі пааб'ядаў зайчыско гэты. Гр. ЗАКАЛЕНЫ прым. асудж. Надта жорсткі, злосны. Закалёны нёмяц: ці прасі, ці малі — нічого ні паможа. Гр. ЗАКАЧАНЫ дзеепрым. Закасаны. Закачаны адзін рукаў, а другі не, і так ходзіць! Кр. ЗАКАЧАЦЬ, -аю, -аяш зак. Закасаць. Закачаць трэ рукавэ, каб ні памачыў. Ст. С. ЗАКВЕЧАНЫ дзеепрым. Упрыгожаны, з кветкамі. Як на вясёлі, то ўсе заквёчаныя: і маладыя, і шафяркі. Гр. ЗАКВЕЧВАЦЬ, -аю, -аяш незак. Упрыгожваць (кветкамі, дзеразою, галінкамі бярэзіны,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 186 ▶