Старонка 35
◀ / 186 ▶
ВУТЛЫ прым. Хілы, слабы, нядужы. Натто вутлы, дзе яму дзяравіну падымаць. Гр. ВУЧЫЦЕЛЬ (вучыцяль), -ёў м. Настаўнік. Зл. ВУЧЫЦЕЛЬКА, -аў ж. Настаўніца. Даўг. ВУШАНЯ, -яці н. мн. вушаняты (вушанята), -аў пяшчотл. Вуха, вушка. Дай сваё вушаня, накручу, што спаць ні спіш! Св. ВУШКА (вушко), -аў н. Ручка (збанка, кубка, гаршка). За вушко бяры кубак, ні будзя такі гарачы. Вар. ВЫБАХАЦЬ, -аю, -аяш зак. асудж. Выліць (многа, усё). Чым я плацё мыціму, як ты ўсю воду выбахаў. Гр. ВЫБІРАНКІ, -аў толькі мн. Каноплі, якія раней паспелі (іх выбіраюць, даючы магчымасць астатнім расці). Кр. ВЫБРУХІТАЦЬ, -чаш, -ча зак. асудж. Вытаптаць. Як улёзьлі ў вагарот, усё гуркё выбрухіталі. Гр. ВЫВАРАТ, -аў м. Вывернутае дрэва, выварацень. Выварат прывёс на дрова. Гр. ВЫГІНУЦЬ, -ня зак. Прапасці на корані (пра пасевы). Халодна вясна была, так у лахціні жыто чысто выгінуло. Кр. ВЫГЭЛЬЦВАЦЬ, -ваю, -ваяш незак, асудж. Выскокваць. Ніц ні хоча рабіць, адно выгэльцвая зь вяровачкаю. Ст. С. ВЫДЖГАЦЬ, -аю, -аяш зак. Налупцаваць, насцёбаць. Хіба я жыва ні буду, як ні выджгаю цябе за твае гулі. Ст. С. ВЫДЗІРАК, -ркаў м. Першы раз апрацаванае поле. Натто лён родзіць на выдзірку добро. Вар. ВЫЖАЛАПАЦЬ, -аю, -аяш зак. Выжлук
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 186 ▶