Вочы. Чаго вірлачэ вырачыў? Ні бачыў, ці што? Гр.
ВІСЛА м. і ж. устар. абразл. Віславухі. От вісла нёкі — вушы паадвісалі, як каўбасы. Ст. С.
ВІСОК, -скоў м. Скроня. У вісок каб даў — забіў бы. У пашчэнку — то жыцімя. Вар.
ВІЦІНАР, -аў м. Ветэрынар. Карову лядзіць віцінар. Гал.
ВОГІР, -аў м. 1. устар. Жарабец. Кр. 2. перан. зняважл. Пра чалавека. От вогір гэты одно зубы скаліць. Ст. С.
ВОГНІК м. Пякучка — хвароба, пры якой рана «агнём гарыць». Ні лячыла балячкі, так вогнік упаў. Гр.
ВОЖАГ (вожах), -жахоў м. 1. Палка. Каб якого вожаха, а так можа ўкусіць сабака. Св. 2. Дзяржанне ў пячных прыладах — вілах, качарзе, памяле. Вожах абгарэў у вілох. Гр.
ВОКЛАДКІ (воклаткі), -аў адз. в о к л а д к а ж. Аправа ў сцізорыку. Ножык добры. І воклаткі харошыя, у руку ні рэжуць. Гр.
ВОЛЛЕ (волё) н. Зоб, валлё. Вёлько волё наела гусь. Даўг.
ВОЛЬНАСЦЬ. ж. Панос (хвароба). Пл.
ВОМПІЦЬ, -плю, -піш незак. Сумнявацца (у чым), баяцца за неабдуманы крок (справу). Усё вомплю, каб дзе ні прапаў серп на полі, што Настуля пакінула. Вар.
ВОПЕРАДКА (вопяратка), -аў ж. Складзеная папалам вяровачка для кідання каменя. З вопяраткі далёко ляціць камянь. Ст. С.
ВОПСАСАМ прысл. Неадчэпна, смаліцаю (лезці). Просто с кулакамі вопсасам лёзя. Вар.
90 👁