ВАЛЕНТ (валянт), -аў м. Вясельная сукня. Валянт маладая злажыла на вясёлё. Кр.
ВАЛЕЦ (валяц), -льцаў м. Вальс (танец). Зл.
ВАЛКАВАТЫ прым. Сыраваты. Німа як браць сёна: ішчэ валкавато, каб ні папрэло ў гумнё. Ст. С.
ВАЛОКІ, -аў устар. Вераўчаныя лапці. Едн.
ВАЛЯНКА, -аў ж. устар. Пасудзіна з дошчак (авальнай формы) для захоўвання высевак, мукі. Гр.
ВАННАРОВЫ прым. Ганарысты, з пыхай. Быля с кім ні гаворыць, ваннаровы такі. Кр.
ВАРА ж. Згатаваная страва, часцей рэдкая; варыва. Вары ні паясі — яг галодны ходзіш. Гр.
ВАРАЖЭЙ, -яў м. і ж. Варажбіт. Які зь яё варажэй! Кап цыганка, тая наваражыла п. Кр.
ВАРЫЦЬ: галава варыць — цяміць, разумее, кеміць. О, у яго галава варыць: што хоч напіша. Кр. Голавы вараць, так вывучацца на вельківх людзёй. Гр.
ВАРЫЦЬ, -ыць незак. безас. Парыць (пра надвор'е). Варыць, мусі, на дошч. Гал.
ВАХТА, -аў ж. Хвалі на рацэ (у час ветранага надвор'я). Як вахта, німа як рыбу лавіць вудачкаю. Едн. 2. Кругі ад кінутага ў ваду прадмета (каменя). Нічого на дне ні бачу: вахты нарабіў камяням. Едн.
ВАЧАНЯ, -яці н. мн. вачаняты (вачанята), -аў пяшчотл. Вока, вочка. От ужэ адно вачаня расплюшчыў, потум другоё. Гр.
ВАШАВАЦЬ, -шую, -шуяш незак. зламоўн. Калыхаць. От пагано дзіця. Вашуй і вашуй. І ні сьпіць. Гр.
77 👁