Старонка 30
◀ / 186 ▶
пайшоў, то як у бязэньніцу — прапаў нёдзя. Гр. БЯЛЕЦЬ, -ея незак. Бялець. Спець, паспяваць (пра збожжа). Ужэ і ячмень бялея, зарас жацімям. Дауг. БЯРЭСЦІНА (бярэсьціна), -аў ж. Бераст. З бярэсьціны дугі гнуцца добро. Кр. Бярэсьціна добро расьцё. Ст. С. От высока гэта бярэсьціна. Гр. БЯССТЫДНІК (бястыднік), -аў м. Бессаромнік. Яму, бястыдніку гэтаму, хоць у вочы плюй — усяроўно. Дауг. БЯССТЫДНІЦА (бястыдніца), -аў ж. Бессаромніца. Такой бястыдніцы сьвет ні бачыў. Зл. В ВАГАВАЦЬ, -гую, гуяш незак. зламоўн. Будзіць, падымаць са сну. Вагуй, вагуй яго, а ён сьпіць як укопаны! Ст. С. ВАДЗІЦЬ, -джу, -дзіш незак. Ставіць цурку пры гульні ў клёк. (гл.). Хто клёк ні саб'ё, той ідзё вадзіць. Гр. ВАЗЕННЕ (вазёнё) н. Возка. Як пачнёцца вазёнё (снапоў), ні будзя часу хадзіць на лячэнё. Ст. С. ВАЙЦЯЦЬ, -яю, -яяш незак. Лаяць, выгаворваць, прабіраць. Як застаў лёжачы — от вайцяў, што ні касілі. Вар. ВАЛАЧАЙ, -ёў м. Валацуга. Адно валочыцца за ёю — валачай гэты. Ст. С. І ў хаці ні пасядзіць — усё пацягнуўсё і пацягнуўсё, як валачай. Гр. Бадзяга. Дзе ён ні быў — валачай гэты! Кр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 186 ▶