Старонка 24
◀ / 186 ▶
біць, так німа, адно бегі наўме. От вісус гэты! Ст. С. БЕДНАТА ж. Беднасць. Пры такой бяднаце і гэто пажыва. Пл. БЕДНЫ прым. Пакараны. Од будзя рука бедна, як палезя ні ў свае! Гр. БЕЗРАБОТНЫ (бязработны) м. Беспрацоўны. Яг бязработны, шлындаю. Гал. БЕЗРАБОЦЦЕ (бязрабоцё) н. Беспрацоўе. І гэта ні кепска работа, казаў пан, на бязрабоцё. Дзяр. БЕЛЕХКАЦЕЦЬ (бяляхкацець), -іць незак. Бялецца. Нешто бяляхкаціць у полі. Гр. БЕЛЫ ДЗЕНЬ. Світанне. Сьпіць да белаго дня. Св. БЕЛЬМА (белма), -аў толькі мн. абразл. Вочы. Чаго ён на міне гэтыя белма вырачыў? Св. БЕЛЬМАЧЫ (бялмачэ), -оў толькі мн. Тое, што і бельма. Бялмачэ калом паставіць і енчыць. Ст. С. БЕРАЗІНА (бяразіна) ж. зборн. Бярэзнік. У бяразіне каравэ ходзяць, там добра трава парасла. Гр. БЕСПЯРЭСЦІХУ (бяспярэсьціху) прысл. Бесперапынна, бесперастанку. Ні была п гэто восянь: дошч бяспярэсьціху джгая ўжэ дваньні. Вар. БЗЫЯЦЬ, -іць незак. Бзыкаць. Нешто пчолы бзыяць. Кр. БІБЛІЯТЭКАРЧА (біблятэкарча), -аў ж. Бібліятэкар-жанчына. Хай біблятэкарчу бярэ замуш — добра пара будзя. Гр. БІБУЛА, -аў устар. Прамакальная папера. Бібулаю прамакні. Зл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 186 ▶