ЦУБРЫЦЬ, -ў, -ыш незак. Цурчаць, моцна ліцца. Од дошч цубрыць па блясі. Ст. С.
ЦУКЕР (цукяр) м. Цукар. Цукяр пяскавы. Зл.
ЦУНГЛІ, -яў толькі мн. Цуглі. Едн.
ЦУНТАР, -аў м. Крэсіва. Цунтар і цыр — і агонь будзя. Кар.
ЦУХЛІЦЬ, -ю, -іш незак. Жлукціць (піць). Адну воду цухліць, ніц ні есьць. Гр.
ЦЫБУРЭННЕ (цыбурэнё) н. зборн. Сцябло тытуню; цыбуры. Цыбурэня ні прымаюць, адно лісьцё. Вальк.
ЦЫМБАЛ м. жартаўл. Высокі, падгалісты. Выпярсё, хутко будзя роўны з бацькам, цымбал гэты. Ст. С.
ЦЫМАНТ м. Цэмент. Гр., Кр.
ЦЫНГЕЛЬ (цынгяль), -яў м. Спускавы кручок (вінтоўкі). Ужэ, здэцца, і за цынгяль бярэцца нямчурыско гэты, хоча стрэльнуць у цябе. Ал.
ЦЫНДРА ж. Пра цвёрдае. Сыр высах. Цындру гэту ні ўкусіш. Св.
ЦЫПУСЬ! выкл. Так адганяюць куранят. Вар.
ЦЫР м. Губа (расце на дрэве); цэра. Цыр варылі ў лузі і выбівалі. Од бярэцца добро, як красанёш агонь. Угр.
ЦЫЦКА, -аў ж. Сасок. С цыцкі малако сьсе. Яр.
ЦЫЦКА. Адбітая (адцягненая) частка ляза ў касе. Усю косу на цыцкі пабіў, ні ўмеючы кляпаць. Кр.
ЦЬМА-ЦЬМУШЧАЯ: Надта многа, безліч. Кар., Вар.
ЦЭВА, -аў ж. Цэўка. Цэву ссукаў і годзі.
79 👁