За адну хотку змалоцім гэтыя дзьве капе жыта. Кр.
ХОДНІК, -аў м. Тратуар. Гэто ні ў горадзі, што ходнікі, у сяле німа йіх. Вар.
ХРАПА ж. Замёрзлая гразь, груда. Па храпі гэтуй калошы папрабіваяш. Пл.
ХРАПАТЫ прым. З вялікімі ноздрамі. Храпаты які: паляц лезя ў храпу. Даўг.
ХРАСЛЫ (хрэслэ), -оў адз. х р а с ё л м. Грыбы груздзі. Храслэ натто смашныя, пасаліўшы. Гр.
ХРАСТОК, -сткоў м. Расток (бульбы). Картоплі храстке папускалі. Пл.
ХРОПНУЦЬ, -я зак. З трэскам, нечакана зламацца. Натто крохкая асіна. Як сеў на сук, так і хропнула. Гал.
ХРОСЦЬ (хросьць), -яў м. Тое, што і х р а с т о к. Хросьці апціраям с картопяль. Кар.
ХТО-БАЧАЧЫ займ. Хто-ніхто. Хто-бачачы і пасеяў, а ты ні згараў нават. Гр.
ХУДАШЧАВЫ прым. Хударлявы. Не, ні мажны хлопяц, худашчавы. Даўг.
ХУДНЯЦЬ, -яю, -яяш незак. Худзець, худнець. Корму яг забракуя, худняя скаціна. Ал.
ХУДЭБА, -аў м. і ж. Худзізна. Есьць — і яго есьць — худэба гэта. Св.
Ц
ЦАДЗІЛАК, -лкаў м. Цадзілка. Пацёк цадзілак. Вальк.
ЦАПЕЛЬЯ (цапельё), -яў, н. Цапільна. Задоўго цапельё. Кар.
ЦАПІДЛА (цапідло), -аў н. Цапільна. Біч сарваўсё с цапідла. Едн.
103 👁