СЯДРАВА (сядраво) прысл. Ядрана. От сядрава на дварэ, холат. Едн.
СЯДРАВЫ прым. Ядраны. Сядравы ранак. Едн.
СЯЛЬНІК, -оў м. Самаробны матрац—шырокі мяшок, набіты саломаю. Уся салома пярацерлася ў сяльніку, німа на чом спаць. Вар.
СЯЎНЯ ж. іран. Тоўстая жанчына. Крэсло пэнкло, як села сяўня гэта. Гр.
Т
ТАБАЧКОВЫ прым. Колеру тыгуню. Файно пальто — табачково такоё — наравіцца цьвет. Ст. С.
ТАВАРЫШКАВАЦЬ, -кую, -куяш незак. Сябраваць, таварышаваць. Мы з Марысяю таварышкавалі. Ал.
ТАГДЫ 1. прысл. Тады. Гр. 2. прысл. Потым. Перш я буду гараць, тагды ты. Кр. 3. злучн. Сходзімо, тагды прыедзяш. Гал.
ТАКВЕЛЯ прысл. Столькі (многа), так шмат. Таквеля льну пасеяў. Хто яго абробіць? Ст. С.
ТАКСОЎКА, -аў ж. Легкавы аўтамабіль. На таксоўцы, як пан, егдзіць. Зл.
ТАРКА, -аў ж. Дошка для мыцця бялізны. Як тарка есьцяка, ляхчэй мыць плацё. Гр.
ТАРПАТЫНА ж. Шкіпінар. Глістоў завёў, тарпатынаю мажу пад носам. Вар.
ТАТУЛЯ (татулё), -яў м. устар. Хрышчоны бацька. Татулё мой нігэдыкі скупы, яг бацько. Кр.
ТАТУСЬ м. зняважл. Тата. І гэто ўсё татусь нарабіў бяды. Гр.
79 👁