Старонка 159
◀ / 186 ▶
СЫРЫНІШЧА (сырынішчо) н. незад. Садавіна (у супрацьлегласць варыву). Што ты сырынішча гэтаго пад'ясі. Ідзі перш паабедай, а тагды пойдзяш у яблыкі. Гр. Сырынішча наеўсе нашчо і сьнедаць ні хочаш. Ст. С. СЫСАК, -оў м. Цяля, якое яшчэ ссе карову; сысун. Сысаком над глатко цяля было, а як ацсадзілі — пахудняло. Вар. СЫСКА, -аў ж. Соска. Сыска слабо малако пуская. Вар. СЫЧЫНЯ ж. Надта сыты. Паздаравеў і твой, але ні такі, як Ёзік, сычыня. Гр. СЭПЛІ, -яў толькі мн. Соплі. Кр. Замёрзлыя каплі (на страсе). Сэплі, як штыке, вісяць на стрэсі. Гр. СЮД-ТУД (сют-тут) прысл. Крышачку счакаўшы, хутка. Лесь на вос, доўго ні чакацімяш: сют-тут і даваціму табе сноп. Гр. У малатарню трэба ўсьпяваць падаваць: сют-сут і снопа німа, другі давай. Ст. С. СЮДЭМІ прысл. У гэты бок, у гэтым напрамку, гэтаю дарогаю (напрамкам). Сюдэмі, як дошч ні ідзе, едзяць вазамі, а цяпер і напяхоту грузьняш. Угр. СЯВАК, -оў м. Сейбіт. Сявак пайшоў сеяць, а я — баранаваць. Едн. СЯВАЛКА, -лкаў ж. Конная сеялка. Едн. СЯВЕЦ, -ўцоў м. устар. Сейбіт. Сявец зь яго слабы — стары, нідужы ўжэ. Гр. Фартух, з якога сеюць. Сявец астаўсе дома. У што ён жыто брацімя сеяць? Ст. С. СЯГДЫ-ТАГДЫ прысл. Сяды-тады. Часто ні бываю, аля сягды-тагды егджу на кярмаш. Даўг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 186 ▶