та), -аў пяшчотл. Рука, ручка. А, якоё ў цябе ручаня цёпло, бахур ты мой малы! Кр.
РЫДВАН, -оў м. Моцны, чырванашчокі, мажны мужчына. Халера зь йім спрастая, рыдваном гэтым. Гр.
РЫДЛЯЎКА, -каў, -вак ж. Лапата, рыдлёўка. Бяз рыдляўкі ні ўкапаяш, так усохло моцно. Вар.
РЫЖА ж. Іржа. Усё вядро паела и рыжа, каб ні выліла вады. Кр.
РЫЖЫСКА (рыжыско) н. Тое, што і рыжышча. Вар.
РЫЖЫШЧА (рыжышчо) н. Іржышча. Рыжышчо згараў. Вальк.
РЫМСЦІЦЬ (рымсьціць), -іць незак. Карцець. От, рымсьціць яму сказаць, што ведая. Ал.
РЫСАВАЦЬ, -суя незак. Красаваць (пра збожжа). Ужэ жыто рысуя, хутко і жаць пайдуць. Гр.
РЫХТЫК 1. прысл. Якраз, якраз як. Гэта мая цялушка, рыхтык твая. Яр. 2. часц. Быццам, як. Рыхтык да вянцу выбраўсё. Гал. 3. злучн. Прыбіраяцца, рыхтык на вяселё ці да вянцу паедзя. Ст. С.
РЭПА ж. Пра цыпкі на нагах. Бусял рэпу сеяў на твайіх нагах, ці што? Гал.
РЭСЯ, -яў ж. Дурная. Слухай рэсю гэту, што яна кажа! Нігды толку ў галаве німа. Гр.
РЭХВА, -аў ж. 1. Кольца (на калодцы каляса). 2. перан. Дурань. Рэхва нёка, ні чалавек. Ст. С.
РЭХВАЧКА, -аў ж. Кольца (на грабільне). Рэхвачку нагнаў на грабльішчо, каб ні раскалоласё. Гр.
81 👁