РАЎНІНА ж. Роўнядзь. Дзе ты такую раўніну знойдзяш, як у нас? Вальк.
РАЧАНЕЦ, -нцоў м. Гадавое свята. Яг гэто дахаты ні прыехаць — такое вёлько сьвято — рачанец! Кр. Ракавое сьвято, рачанец, а ён і пісьма ні прыслаў, жарты табе! Гр.
РАЧНЫ прым. Нахабны. О, які ты рачны! Слова ні дасі сказаць, так і духе заб'еш. Ст. С.
РОВАР, -оў м. Веласіпед. На ровары паехаў сам. Пл.
РОК, -аў м. Год. У гэтум року ні кепскія картоплі вырасьлі. Кар.
РОСКІД (роскіт) м. Від ворыва (глеба адвальваецца ў розныя бакі). Яр.
РОЎГАЛА (роўгало) н. Тое, што і раўгач. Брытко плакаць. Хто такое роўгало любіцімя, га? Св.
РОШЧА ж. незад. Рост (працэс). Німа йім, халерам, ніякае рошчы, хоць і дошч праходзіць. Ст. С.
РУБАШКА, -каў -шок ж. Верхняя кашуля. На сарочку кладзем рубашку. Вальк.
РУБЕЛЬ, -блёў м. Жэрдка для ўціскання снапоў (сена). Як рублём ні ўцісьняш, мало ўложыш на вос снапоў. Яр.
РУКАВІЦЫ, -аў. Слова ўжываецца ў розных значэннях — рукавіцы, пальчаткі. Часам бытуюць састаўныя назвы: рукавіцы з адным пальцам, рукавіцы з трыма пальцамі і рукавіцы на пяць пальцаў. Гал.
РУСКІ МЕСЯЦ. Надта доўга (непаш.) Жарты табе, жджы яго, а ён рускі месяц стрычыць там. Яр.
РУЧАНЯ, -яці н. мн. ручаняты (ручаня-
78 👁