Старонка 125
◀ / 186 ▶
ПІЛЬНА (пільно) прысл. Неадкладна, тэрмінова. Бяжы, як пільно трэба. Св. ПІНДЖАК, -оў м. Пінжак. У пінджаку апрануты. Кр. ПІРЫЦЬ, -ў, -ыш незак. 1. Праць. Пайшла палатно пірыць. Зл. 2. Біць, лупцаваць, перыць. Хай пірыць, раз заслужыў. Гал. ПІСКЛЯ ж. Піскляк. І сну яму німа, піскля нёка. Вар. ПІТУК, -оў непаш. Аматар выпіць, піток. Які с старого пітук ўжэ? Мо чарку вып'я. Кр. ПІТУШКА, -аў ж. 1. устар. жартаўл. Невялікі гаршчочак. Пітушку крупніку зварыла — і ні выялі. Гр. 2. зняважл. Нос. Пітушку разьбіў, кроў юшыць. Ст. С. ПІЦАВАЦЬ, -цую, -цуяш незак. асудж. Класці, пакаваць. Наеўсё і ішчэ ў кішэні піцуя. Гал. ПЛАВУК, -оў м. Плывец. Які зь міне плавук, як сакера, на дно іду. Кр. ПЛАЗМА прысл. Плазам. Пл., Зл., Кр. ПЛАЦЕНКА (плаценко) н. Самаробнае палатно з шарсцяных і кужэльных нітак; шарачок. Плаценка ні хваціло на пінджак. Зл. ПЛЕЧЫ, плеч толькі мн. 1. Падкладка (у кашулі). Кр. 2. Ватнія плечыкі ў вопратцы. Плечы выкінуў у пальцё. Св. ПЛЕШ, -оў м. Верхні стык страхі; вільчык. Плеш накрываям яшчэ дошкамі, карытам такім. Гр. ПЛЕНТАЦЬ, -аю, -аяш незак. Блытаць. Ніці плёнтаюць, канца ні знойдзяш. Вар. ПЛЫТКА (плытко) прысл. Неглыбока, мелкаводна. Тут плытко, можно пярайсьці. Яр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 186 ▶