дае плады не кожны год, а праз год («рок»). Гэта яблыня пярарочна: рок родзіць, а рок не. Пл.
ПЕРАСЯДКА (пярасятка), -аў ж. Перасадка. Ехаў бяс пярасяткі. Вар.
ПЕРАХЛЯБІСТЫ (пярахлябісты) прым. Худы, ненаеты — з упалымі пахамі. Ні панаядаліся, пярахлябістыя каравэ. Гр. Ні конь, а драба нека — пярахлябісты такі. Св.
ПЕРАХЛЯБІЦЦА (пярахлябіцца), -іцца зак. Схуднець ад голаду (пра быдла). Німа пашы, скаціна чысто пярахлябілася. Гал.
ПЕРАЦІРАЦЬ (пяраціраць), -тру, -трэш незак. Ачышчаць бульбу ад расткоў. Пяраціраю картоплі на заўтра варыць. Вальк. Рабіць зацірку — мяшаць муку з вадой (яйцом), расціраючы грудкі. Кр.
ПЕРАЧАЎРАЦЬ (пярачаўраць), -аю, -аяш зак. Ачуняць, адолець хваробу. От, пярачаўраў, і лепш стало. Св. Праліпець. Мо як пярачаўраю зіму. Гр.
ПЕРВІНА ж. Першы ўкос. З вос первіны прывёс, і атавы трохо будзя. Кр.
ПЕРСЦІ (персьці), -яў толькі мн. Грудзі (у каня), персі. От персьці ў таго жарапца! Вальк.
ПІДНАВАЦЬ, -ную, -нуяш незак. Старажыць, пільнаваць. Стары, так хоць дом піднуя. Гал.
ПІЛАВІНЫ, -аў толькі мн. як зборн. Пілавінне. Як шаляваў хату, пілавінамі ацяпліў сьцёны. Кр.
ПІЛІКАЦЬ, -ю, -яш незак. незад. Рэзаць (тупым інструментам). Будзя табе пілікаць па доскам тэтым. Св.
75 👁