фе). Палатно зарэтко, прапуская азадзё. Гр. 2. Пляцёнка (дно з лубу) у рэшаце. Ст. С.
ПАЛАЦЦЕ (палацё) н. Праполка. Палаця много. Ведама — гэдаквяля льну насеялі. Кр.
ПАЛЕННІК (паленьнік), -аў м. Той, хто паліць у печы, апальшчык. Хай печы паліць у школі. Нешто ш і паленьніку плацяць. Св.
ПАЛЕЧЫ (палеча), -аў толькі мн. як зборн. Паленне (дровы). Палечаў тоўстых накідаў у печ — ні хочуць гарэць. Гр.
ПАЛІВАНІК, -аў м. Збанок (гаршчок), пакрыты паліваю. У паліваніку малако ні аддае затхляю. Вальк.
ПАЛКАЦЬ, -аю, -аяш незак. Глытаць. Ні трымай у році, хучэй палкай. На, запі малаком. Ст. С.
ПАЛКНУЦЬ, -у, еш зак. Праглынуць. Ні магу палкнуць, засело ў році. Кр.
ПАЛМІСАК, -скаў м. Неглыбокая металічная луджаная талерка. У палміску даю дзіцяці, то хоць ні разаб'е. Вальк.
ПАЛОЙКА, -аў ж. Ручайка (льну). Едн.
ПАЛОКАНЫ дзеепрым. Палаосканы. Плаце ішчэ ні палокано. Гр.
ПАЛУДНАЦЬ, -аю, -аяш. Палуднаваць. Дай хлопцу палуднаць, мо захацеў есьці. Кр.
ПАЛУДЗЕНЬ (палудзянь) м. 1. Абед (яда). Палудзянь хлопяц нясе. Ужэ гадзін дзве. Кр. 2. Паўдня. Бач, як высоко сонцо — палудзянь. Гр.
ПАЛУЧАЦЬ, -аю, -аяш незак. Атрымліваць. Як робіш, так і палучаяш. Яр.
ПАЛШУБАК, -бкаў м. Паўкажушак. У нас палшубак харошы носяць адно на сьвято. Гр.
ПАЛЬНУЦЬ, -у, -яш зак. 1. Пальнуць. 2. пе
78 👁