Старонка 10
◀ / 186 ▶
А АБАДЗЕН, -днёў м. Авадзень. Абаднёў натто коні баяцца, бо моцно кусаюць. Гр. АБАЛВАНЕЦЬ, -ею, -еяш зак. Здурэць. Абалванеяш з гэтымі дзецьмі за дзень. Ал. АБАПНУЦЦА, -усё, -есься зак. Завязаць (фартух) на скорую руку. Хоць хвартухом абапніся, ні так завэдзгаясься кала чыгуноў гэтых. Св. АБАРЛЮХТА, -аў ж. Фрамуга. Фортачак німа і абарлюхты ні аччыніць. Кар. АБДЗІРКУС, -аў м. асудж. Той, хто хутка дзярэ адзенне. Дзе ты наўмеясься абдзіркусу гэтаму адзёжы тае,— ляціць, як на рыштанту ўсё. Ст. С. АБЕД (абет) м. 1. Перыяд прыёму ежы ў дзесяць гадзін. Яр. 2. Яда на гэты час. Абет нішчымны ў абет прынясла, да палудня ні дацягняш. Пл. АБ'ЕДЗІНЫ, -аў толькі мн. Аб'едкі. Даўг. АБЕРТУХА, -аў ж. жартаўл. Вялікі кавалак хлеба, вялікая луста. Хіба ты зьзясі абертуху гэту, га? Гр. АБЕЧАК, -аў м. Вечка, накрыўка ў кубле. Едн. АБІРАЦЬ -аю, -яш незак. Абгрызаць (мяса з косці). Абяры касьць — мяса много на ей. Гал. АБІРАЦЬ -аю, -яш незак. Прабіраць. Абірала-абірала яго, а ён як слуп, ходзь бы славечко якое сказаў — маўчыць. Ст. С.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 186 ▶