рабіць кароткім'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. КРАТАЦЬ рухаць. Станк [578, 579]: 'шевелить, трогать', KSL: 'chistać, varušyć na baki'; параўн. летув. kratýti 'трэсьці, трусіць'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. КУМПЯК інакш[:] шынка (польск.). KSL: kunpiak 'ścihniak; śvinoje miasa'; параўн. летув. kum̃pis 'тс'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. ЛАЙБА вялікая лодка для перавозкі цяжараў. Станк [614]: 'баржа, большая ладья, барка', KSL: 'vialiki račny čovien'; параўн. летув. laĩvas, laĩvė 'карабель', латыск. laiva 'лодка, човен'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. ЛАКТАЦЬ (вульг.) піць. Станк [614]: 'локать, хлебать; пить, как бы лакая, говориться укоризненно'; параўн. летув. làkti 'лакаць'. Магчыма, балтаславянскі кантамінант. ЛІПЕЦЬ жыць у бядзе. Станк [638]: 'чуть держаться, еле жить, дышать', KSL: 'ledź trumacca'; параўн. летув. leipėti 'млець, страчваць прытомнасьць' (у ПЗБ: 'выжываць'), leĩpti 'млець; рабіцца млявым'. У ЭСБМ падаецца іншы балцкі адпаведнік: klibėti 'хістацца'. ЛУПЫ (вульг.) губы, вусны, ЛУПАЧ чалавек з тоўстымі губамі. Станк [647]: лупаты I 'с большими некрасивыми губами', лупазвон 'губошлёп', KSL: łupazvon 'biaździejny, razińkavaty padletak', łupiecha 'źniavažlivaje słova na žančynu z taŭstymi hubami'; параўн. летув. lūpa 'губа', латыск. lũpa 'тс'. Гл. таксама ЭСБМ: лупа, лупы, СБ: лупа. ЛЯПА (вульг.) рот, або чалавек не задумваючыся штось гаворачы. Станк [632]: 'пасть (рот зверя, рыло); широкий рот, большой и некрасивый рот человека'. У ЭСБМ (ляпа) прыводзяцца летувіскія адпаведнікі lepà, lẽpas 'морда, зяпа'. МІЛТА (летув.) талакно [страва з аўсянай мукі, спэцыяльна прыгатаванай]. Станк [697]: 'тс', KSL: 'ciesta z muki paranaha aūsa'; параўн. летув. mìltai 'мука'. Як відаць з пазначэньня летув., аўтар усьведамляў балцкае паходжаньне слова. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. НАВЭЙЛА дурань. Параўн. летув. nẽvala, nevéiva 'неахайнік, неахайніца', nevalývas, nevalùs 'неахайны'. ПЗБ: нявала 'гультай'. ПІРГАЦЦА шургацца, ПІРГНУЦЬ штургануць. KSL: pirhnuć 'raptam pichnuć', pirhiel! 'raptam pirhnuć', Янк-II [161]: спіргнуць (сьпіргнуць) 'тс (?)'. У ЭСБМ (т. 1, які выйшаў у 1978 г. – да выданьня СБ ў 1982 г.) адпіргнуць 'адштурхнуць' падаецца як кантамінант перці+піхаць, што ўяўляецца нам непераканаўчым, бо не тлумачыць узьнікненьня г. У СБ успіргнуць 'напіраць; накаліць' зьвязваецца з užspìrginti 'тс' < spìrginti 'падсмажваць, паддаваць жару'. ПЛЯВУЗГАЦЬ гаварыць няпраўду на кагосьці, або наагул лухту. KSL: 'havaryć roznuju brydu'; параўн. летув. pliáuza 'болбатун', pliaũzaroti 'балбатаць'. У ПЗБ: (яшчэ) блявузгаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁