Д, Дж, Дз.
Да, злуч.—1) и. Калі раз яго правучыць да другі, дык і пярастаня етак рабіць.—2) но, а. А пранцаў табе, да ня есьці! В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Даараць—гл. Даворваць.
Дабавіцца, дзс.—добраться. Чуць да вечара дамоў дабавіліся. В. Старына, Сьміл. р.
Дабаўка, і, ж.—добавка. А ета хай будзя на дабаўку. В. Старына.
Дабівацца, дзс (зак. дабіцца)—добиваться. Колька ат яго ні дабіваліся, нічога ён ня сказоў. Ат яго толку ня даб'есься. В. Старына.
Дабіць,-цца да ручкі—довесть, дойти до последнего. Дабіў каняку свайго да ручкі. Дабіўся ён ужо да ручкі: нічога німа ў яго. В. Старына.
Дабрадзей, я, м.—благодетель. Дзін добры, паня дабрадзею! Ня думайся, што ён твой дабрадзей. В. Старына.
Дабранач!—доброй ночи, спокойной ночи. Дабранач вам—пайду ўжо спаць! В. Старына.
Дабразкацца, дзс.—стучать, греметь, брякать чем-либо до тех пор, пока не обратят внимания и не приостановят. А што—дабраскаўся: будзя табе! В. Старына.
Дабрахвочы, прм.—доброхотный; сующийся во всякое дело. Дабрахвочы—блішчы ў вочы. Прык. В. Крамяні, Пух. р.
Дабро, а, н.—1) название хлебов, преимуществ. ржи. Шмат дабра намалацілі.—2) имущество. Нажыў у людзей усякага дабра. Чужоя дабро вылязя праз рабро. Прык.—3) счастливое житьё. Даліся нам палякі, ну ня бачылі-ж дабра й за немцамі! В. Старына.
Дабрыдзень!—дневное приветствие. Заўтра ня сьвята, сёньня ня будні дзень—ішоў дурны ды ня даў дабрыдзянь. Прык. С. Навасёлкі, Пух. р.
Дабрыня, і, ж.—доброта; иронически,—скупой. От дабрыня: доў скарынку хлеба В. Старына.
Дабрыца, а, ж.—рожь. Урадзіла сяголята дабрыца. В. Старына.
Дабыць дзіця—прижить ребенка с девушкой или с чужой женщиной. Цярэшка дабыў дзіця Аленя. В. Старына.
Даваць, дзс. (зак. даць, прм. дадзены)—давать. Давайма гуляць! Што табе дадзяна, тоя й бяры. В. Старына.
Даваць у зубы—посовывать развязанные снопы при молотьбе в барабан молотилки. Мікіта будзя даваць у зубы, а ты падаваць на стол (падаваць яму снапы на стол малатарні). В. Старына.
Даведацца, дзс.—дознаться, разузнать. Трэба самому даведацца, ці правільна налажылі на нас налог. В. Старына.
Давесьціся, дзс.—дойти до крайней бедности в материальном отношении или опуститься морально. Давёўся чалавек да пасьледняга: прадоў і каня. Да чаго ён давёўся, еты Мікола; стоў пасьледнім жулікам. В. Старына. Пр. Дапусьціцца.
Давіцца, дзс.—1) сильно кричать, орать. Ціха, чаго ты там давісься!—2) слишком много работать. Аж давяцца людзі за работаю! В. Старына.
Даводзіцца, дзс.—1) приходиться. Мяльлян даводзіцца мне дваюрадным братам.—2) случаться. Давядзецца табе, чалавеча, пагараваць. Усяго давялося ім пабачыць: і дабра, і гора. В. Старына.
Даводзіць, дзс. (зак. давесьці, прм. даведзены)—1) доказывать. Акурат давёў усё, што хацеў.—2) делать, прилаживать что-либо аккуратно до малейших подробностей. Ах, як ён лоўка давёў вазок, аж глядзець люба! У клеці ўсё добра даведзяна: злодзяй ня ўлезя. В. Старына.
Даволі, -ляй, прс.—достаточно. Даволі табе крычаць ужо. С. Дукора, Сьміл. р. Усяго даволяй было на
83 👁